Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы вітае Вас і прапануе стаць патэнцыйным абітурыентам Купалаўскага ўніверсітэта. З гэтай мэтай просім Вас прайсці рэгістрацыю ў Лічбавым кабінеце абітурыента і:
|
-
-
дакумент, які сведчыць асобу (прад'яўляецца абітурыентам асабіста);
-
заяву на імя рэктара па вызначанай Міністэрствам адукацыі форме(афармляецца ў электронным выглядзе ў Лічбавым кабінеце абітурыента ці ў прыёмнай камісіі ўніверсітэта);
-
дакумент аб адукацыі (арыгінал(ы)):
-
атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі(для асоб, якія атрымалі агульную сярэднюю адукацыю);
-
дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі з дадаткам да яго(для асоб, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную адукацыю на аснове агульнай базавай адукацыі);
-
атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі і дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі з дадаткам да яго (для асоб, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную адукацыю на аснове агульнай сярэдняй адукацыі);
-
дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дадаткам да яго(для асоб, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную адукацыю на аснове агульнай базавай адукацыі);
-
атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі і дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дадаткам да яго(для асоб, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную адукацыю на аснове агульнай сярэдняй адукацыі);
-
-
сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання (арыгіналы), праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у год прыёму або ў годзе, які папярэднічае году прыёму;
-
сертыфікаты цэнтралізаванага экзамену (арыгіналы), праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у год прыёму або ў годзе, які папярэднічае году прыёму (для асоб, якія скончылі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023 і далейшыя гады);
-
характарыстыку, выдадзеную ўстановай адукацыі па форме і ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі(для асоб, якія атрымалі агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную або сярэднюю спецыяльную адукацыю ў год прыёму);
-
медыцынскую даведку аб стане здароўя па форме, устаноўленайМіністэрствам аховы здароўя(за выключэннем асоб, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы);
-
дагавор аб падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў 2-х экзэмплярах (афармляецца ў адпаведнасці з устаноўленай формай у электронным выглядзе ў Лічбавым кабінеце абітурыента або ў прыёмнай камісіі ўніверсітэта – для асоб, якія ўдзельнічаюць у конкурсе за кошт сродкаў бюджэту);
-
дагавор аб падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй на платнай аснове ў 2-х экзэмплярах (афармляецца ў адпаведнасці з устаноўленай формай у электронным выглядзе ў Лічбавым кабінеце абітурыента або ў прыёмнай камісіі ўніверсітэта – для асоб, якія ўдзельнічаюць у конкурсе на платнай аснове);
-
4 фотаздымкі памерам 3х4 см;
-
канверт маркіраваны просты(для перасылкі простай пісьмовай карэспандэнцыі ў межах Рэспублікі Беларусь);
Дадаткова пры неабходнасці і наяўнасці прадстаўляюцца:
-
дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста (рабочага, служачага) у 3-х экзэмплярах(для асоб, якія ўдзельнічаюць у конурсе на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыяліста);
-
рэкамендацыя з апошняга месца працы (службы) або рэкамендацыя педагагічнага савета ўстановы адукацыі, якую скончыў абітурыент(для асоб, якія ўдзельнічаюць у конурсе на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыяліста);
-
выпіска з працоўнай кніжкі, засведчаная копія працоўнай кніжкі і (або) копія грамадзянска-прававога дагавора, і (або) копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка, і (або) дакументы, якія пацвярджаюць ажыццяўленне асобамі дзейнасці, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай (для абітурыентаў, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту ў завочнай форме атрымання адукацыі (з поўным тэрмінам навучання));
-
даведка аб пацверджанні знаходжання ў спісачным складзе нацыянальнай або зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па віду (відах) спорту, выдадзеная Міністэрствам спорту і турызму (для асоб, якія паступаюць на завочную форму атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту (поўны тэрмін навучання) і ўключаных у спісачны склад нацыянальных і зборных каманд Рэспублікі Беларусь па відах спорту на дату падачы дакументаў у прыёмную камісію УВА);
-
дакументы, якія пацвярджаюць ажыццяўленне абітурыентам догляду дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, а таксама дзіцяці ва ўзросце да 18 гадоў, інфектаванага вірусам імунадэфіцыту чалавека ці хворага на СНІД(для абітурыентаў, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі ў завочнай форме атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту (поўны тэрмін навучання));
-
пасведчанне інваліда (арыгінал і копія)(для дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідаў I, II ці III групы);
-
заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай або медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі аб адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў да навучання па абранай спецыяльнасці і прысвойванай кваліфікацыі (для асоб з парушэннем зроху, слыху, функцый апорна-рухальнага апарату, дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідаў I, II ці III групы);
-
заключэнне дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі або даведка аб засваенні адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі (для асоб з парушэннем зроху, слыху, функцый апорна-рухальнага апарату);
-
класіфікацыйная кніжка спартсмена (арыгінал і копія), якая пацвярджае наяўнасць спартыўнага разраду не ніжэй за III, або пасведчанне (арыгінал і копія) аб спартыўным званні «Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа» або «Майстар спорту Рэспублікі Беларусь», або даведка, якая пацвярджае спартыўныя дасягненні, выдадзеная Міністэрствам спорту і турызму, галоўным упраўленнем (упраўленнем) спорту і турызму абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта(для асоб, якія паступаюць для атрымання адукацыі па спецыяльнасці «Трэнерская дзейнасць (з указаннем віду спорту)»);
-
класіфікацыйная кніжка спартсмена (арыгінал і копія), якая пацвярджае наяўнасць II і вышэйшага спартыўнага разраду (для асоб, якія паступаюць на ваенны факультэт па спецыяльнасці «Фізічная культура»);
-
дакументы, якія пацвярджаюць права абітурыента на залічэнне БЕЗ УСТУПНЫХ ІСПЫТАЎ
у адпведнасці з пунктамі 23, 24Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі
(калі такія дакументы маюцца)
-
дакументы, якія пацвярджаюць права абітурыента на залічэнне ПА-ЗА КОНКУРСАМ
пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэй за 6 (шэсць) балаў па прадметах уступных іспытаў
у адпаведнасці з пунктам 26Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі
(калі такія дакументы маюцца)
-
дакументы, якія пацвярджаюць права абітурыента на атрыманне НАЙВЫШЭЙШАГА БАЛА па прадметах уступных іспытаў
у адпаеднасці з пунктам 25Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі
(калі такія дакументы маюцца) -
дакументы, якія прадстаўляюць права на залічэнне ЗВЫШ ПЛАНА ПРЫЁМУ
ў межах максімальнай колькасці навучэнцаў, прадугледжанай ліцэнзіяй, для атрымання вышэйшай адукацыіна платнай аснове
ў адпаведнасці з пунктам 33Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі
(калі такія дакументы маюцца)
-
|
|