Інфармацыйна-даведачная служба "Абітурыент"

Інфармацыйна-даведачная служба "Абітурыент" тел. +375 (152) 67-01-01 (шматканальны)
МТС: +375 (33) 35 44 500
Life: +375 (25) 77 44 500
Email: abit@grsu.by

 

 

Парадак прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай i спецыяльнай вышэйшай адукацыi
ва ўстанове адукацыi «Гродзенскi дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя Янкi Купалы»
на 2023 год
 
 

 

Адрас: 230023, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22.

Інфармацыйна-даведачная служба «Абітурыент»:

(0152) 67-01-01 (шматканальны), МТС (33) 35-44-500, Life (25) 77-44-500.

Факс: (0152) 73-19-10.

Web-сайт: www.abit.by.

E-mail: abit@grsu.by.

Лічбавы кабінет абітурыента: www.abitcard.grsu.by

 

 

Умовы і парадак прыёму абітурыентаў ва ўстанову адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» (далей – універсітэт) вызначаюцца Правіламі прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.01.2022 № 23 (у рэдакцыі ад 03.01.2023 № 2)*, (далей – Правілы прыёму) і дадзеным Парадкам.

Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» мае спецяльны дазвол (ліцэнзію) на права ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці № 02100/442, выдадзены Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь на падставе рашэння ад 30.04.2004 № 602.

 

УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

 

Поўны тэрмін атрымання адукацыі:

Абітурыенты, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі і атрымалі атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023 годзе, здаюць тры ўступныя іспыты, у тым ліку:

  • уступны іспыт па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» або «Руская мова»
    (на выбар абітурыента) у форме цэнтралізаванага экзамену (далей – ЦЭ);

–   два профільныя іспыты ў адпаведнасці з абранай групай спецыяльнасцяў (спецыяльнасцю) у форме ЦЭ і цэнтралізаванага тэсціравання (далей – ЦТ), або ў форме ЦЭ і ўступнага іспыту ва ўніверсітэце.

Абітурыенты, якія атрымалі атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі да 2023 года, прафесійна-тэхнічную або сярэднюю спецыяльную адукацыю і не маюць дзеючых сертыфікатаў ЦЭ, а таксама абітурыенты, якія не маюць дзеючых сертыфіктаў ЦЭ і былі вызвалены ад выніковых іспытаў па заканчэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, здаюць тры ўступныя іспыты, у тым ліку:

  • па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» або «Руская мова»
    (на выбар абітурыента) у форме ЦТ;
  • два профільныя іспыты ў адпаведнасці з абранай групай спецыяльнасцяў (спецыяльнасцю) у форме ЦТ або ў форме ЦТ і ўступнага іспыту ва ўніверсітэце.

Абітурыенты з парушэннямі зроку, слыху, функцый апорна-рухальнага апарату:

  • пры наяўнасці сертыфіката ЦЭ здаюць тры ўступныя іспыты, у тым ліку па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» або «Руская мова» (на выбар абітурыента) у форме ЦЭ і два профільныя іспыты ў адпаведнасці з абранай групай спецыяльнасцяў (спецыяльнасцю) у форме ЦЭ і ЦТ, або ў форме ЦЭ і ўступнага іспыту ва ўніверсітэце, або ў форме ЦТ і ўступнага іспыту ва ўніверсітэце;
  • пры адсутнасці сертыфіката ЦЭ здаюць уступныя іспыты ва ўніверсітэце.

Абітурыенты, якія не вывучалі вучэбны прадмет «Гісторыя Беларусі» і не маюць у дакуменце аб адукацыі адзнаку, якая пацвярджае атэстацыю па дадзеным вучэбным прадмеце, здаюць профільны іспыт па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя (найноўшы час)», за выключэннем спецыяльнасці вышэйшай адукацыі 6-05-0222-01 «Гісторыя», па якой сдаюць абодва гэтыя прадметы.

Профільныя іспыты па вучэбным прадмеце «Літаратура (руская, беларуская)» і дысцыплінах «Творчасць», «Фізічная культура і спорт» праводзяцца ва ўніверсітэце ў форме, якая вызначаецца дадзеным Парадкам прыёму, і па праграмах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі і размешчаных на сайце www.abit.by не паздней за 1 красавіка 2023 года.

Атрыманне адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі:

Абітурыенты, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, за выключэннем асобных спецыяльнасцяў, якія вызначаюцца Міністэрствам адукацыі, здаюць адзін унутраны ўступны іспыт ва ўніверсітэце ў вуснай або практычнай форме па вучэбным прадмеце, які вызначаны прадметам першага профільнага іспыту.

Скарочаны тэрмін атрымання адукацыі:

Абітурыенты, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі ў скарочаны тэрмін, здаюць два профільныя іспыты, пералік і форма правядзення якіх вызначаюцца дадзеным Парадкам прыёму, па вучэбных прадметах вучэбнага плана па спецыяльнасці сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якая адпавядае спецыяльнасці вышэйшай адукацыі.

Профільныя іспыты праводзяцца ва ўніверсітэце ў форме вуснага экзамену (далей – ВЭ), піьсмовага экзамену (далей – ПЭ) ці практычнага іспыту па праграмах, зацверджаных і размешчаных на сайце www.abit.by не паздней за 1 красавіка 2023 года.

Прыём абітурыентаў ажыццяўляецца:

 

 

Поўны тэрмін атрымання адукацыі

Вочная (дзённая) форма атрымання вышэйшай адукацыі

 

             

Найменне і код спецыяльнасці

па Агульнадзяржаўным класіфікатары

Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2022 «Спецыяльнасці і кваліфікацыі» 

Найменне
кваліфікацыі

Найменне
ступені

Профільныя

ўступныя іспыты

 

Першы

прадмет

Другі

прадмет

 

ІНЖЫНЕРНА-БУДАЎНІЧЫ ФАКУЛЬТЭТ

 

Агульны конкурс праводзіцца па групе спецыяльнасцяў:

 

Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў

7-07-0732-01 

Інжынер-
будаўнік

Магістр

Матэматыка (ЦЭ або ЦТ)

Фізіка

(ЦЭ або ЦТ)

 

Інжынерныя сеткі, абсталяванне будынкаў і збудаванняў

7-07-0732-02 

Інжынер-
будаўнік

Магістр

ФІЗІКА-ТЭХНІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

 

Агульны конкурс праводзіцца па групе спецыяльнасцяў:

 

Фізіка

6-05-0533-01

Фізік.
Выкладчык

Бакалаўр

Фізіка

(ЦЭ або ЦТ)

Матэматыка (ЦЭ або ЦТ)

 

Камп'ютарная фізіка

6-05-0533-04

Фізік.
Праграміст

Бакалаўр

Робататэхнічныя сістэмы

6-05-0713-05

Інжынер

Бакалаўр

Матэматыка (ЦЭ або ЦТ)

Фізіка

(ЦЭ або ЦТ)

 

Інфармацыйна-вымяральныя прыборы і сістэмы

6-05-0716-03

Інжынер

Бакалаўр

 

Электраэнергетыка і электратэхніка

7-07-0712-01

Інжынер-энергетык

Магістр


ФАКУЛЬТЭТ ІНАВАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ МАШЫНАБУДАВАННЯ

 

Конкурс праводзіцца па спецыяльнасці:

 

Транспартная лагістыка

6-05-1042-01

Інжынер-эканаміст. Лагіст

Бакалаўр

Матэматыка (ЦЭ або ЦТ)

Замежная мова
(ЦЭ або ЦТ)

 

Агульны конкурс праводзіцца па групе спецыяльнасцяў:

 

Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты

6-05-0714-02

Інжынер-
механік

Бакалаўр

Матэматыка (ЦЭ або ЦТ)

Фізіка

(ЦЭ або ЦТ)

 

Эксплуатацыя наземных транспартных і тэхналагічных

машын і комплексаў

6-05-0715-07

Інжынер

Бакалаўр


ФАКУЛЬТЭТ МАТЭМАТЫКІ І ІНФАРМАТЫКІ

 

Конкурс праводзіцца па спецыяльнасці:

 

Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі

6-05-0414-04

Менеджар інфармацыйных сістэм.
Эканаміст

Бакалаўр

Матэматыка (ЦЭ або ЦТ)

Замежная мова
(ЦЭ або ЦТ)

 

Агульны конкурс праводзіцца па групе спецыяльнасцяў:

 

Матэматыка

6-05-0533-06

Матэматык.

Выкладчык

Бакалаўр

Матэматыка (ЦЭ або ЦТ)

Фізіка

(ЦЭ або ЦТ)

 

Прыкладная матэматыка

6-05-0533-09

Прыкладны матэматык. Праграміст.

Бакалаўр

Кібербяспека

6-05-0533-12

Спецыяліст па кібербяспецы

Бакалаўр

 

Праграмная інжынерыя

6-05-0612-01

Інжынер-праграміст

Бакалаўр

 

Штучны інтэлект

6-05-0611-03

Інжынер-сістэматэхнік

Бакалаўр

 
ФАКУЛЬТЭТ БІЯЛОГІІ І ЭКАЛОГІІ
 

Агульны конкурс праводзіцца па групе спецыяльнасцяў:

 

Біялогія

6-05-0511-01

Біёлаг. Выкладчык

Бакалаўр

Біялогія

(ЦЭ або ЦТ)

Хімія

(ЦЭ або ЦТ)

 

Біяхімія

6-05-0511-02

Біяхімік

Бакалаўр

 

Экалогія

6-05-0521-01

Эколаг.

Выкладчык

Бакалаўр

 

Фундаментальная і прыкладная біятэхналогія

7-07-0511-01

Біятэхнолаг

Магістр

Конкурс праводзіцца па спецыяльнасці:

 

Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання

6-05-0721-03

Інжынер-
тэхнолаг

Бакалаўр

Хімія

(ЦЭ або ЦТ)

Матэматыка (ЦЭ або ЦТ)

 

ФАКУЛЬТЭТ ГІСТОРЫІ, КАМУНІКАЦЫІ І ТУРЫЗМУ

 

Раздзельны конкурс праводзіцца па спецыяльнасцях:

 

Гісторыя

6-05-0222-01       

Гісторык. Выкладчык

Бакалаўр

Гісторыя Беларусі

(ЦЭ або ЦТ)

Сусветная гісторыя

(найноўшы час)

(ЦЭ або ЦТ)

 

Журналістыка

6-05-0321-01

Журналіст

Бакалаўр

Творчасць

Гісторыя Беларусі

(ЦЭ або ЦТ)

 

Турызм і гасціннасць

6-05-1013-01

Спецыяліст

Бакалаўр

Геаграфія

(ЦЭ або ЦТ)

Матэматыка (ЦЭ або ЦТ)

 

Агульны конкурс праводзіцца па групе спецыяльнасцяў:

 

Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі (з указаннем моў)

(кітайская, англійская)

6-05-0231-03

Спецыяліст па міжкультурнай камунікацыі.

Перакладчык-рэферэнт

Бакалаўр

Англійская або кітайская мова
(ЦЭ або ЦТ)

Гісторыя Беларусі

(ЦЭ або ЦТ)

 

Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі (з указаннем моў)

(англійская, нямецкая;
англійская, італьянская;

англійская, іспанская)

6-05-0231-03

Спецыяліст па міжкультурнай камунікацыі.

Перакладчык-рэферэнт

Бакалаўр

Англійская мова

(ЦЭ або ЦТ)

Гісторыя Беларусі

(ЦЭ або ЦТ)

 

Агульны конкурс праводзіцца па групе спецыяльнасцяў:

 

Сацыялогія

6-05-0314-01

Сацыёлаг.
Выкладчык

Бакалаўр

Грамадазнаўства
(ЦЭ або ЦТ)

Гісторыя Беларусі

(ЦЭ або ЦТ)

 

Інфармацыя і камунікацыя

6-05-0321-02

Спецыяліст па інфармацыі і камунікацыі

Бакалаўр

ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

 

Раздзельны конкурс праводзіцца па спецыяльнасцях:

 

Беларуская філалогія

6-05-0232-01

Філолаг. Выкладчык

Бакалаўр

Беларуская літаратура (ВЭ)

Гісторыя Беларусі

(ЦЭ або ЦТ)

 

Руская філалогія

6-05-0232-02

Філолаг. Выкладчык

Бакалаўр

Руская літаратура (ВЭ)

Гісторыя Беларусі

(ЦЭ або ЦТ)

 

Рамана-германская філалогія

(нямецкая)

(на базе нямецкай мовы)

6-05-0232-04

Філолаг-перакладчык.

Выкладчык

Бакалаўр

Нямецкая мова

(ЦЭ або ЦТ)

Гісторыя Беларусі

(ЦЭ або ЦТ)

 

Агульны конкурс праводзіцца па групе спецыяльнасцяў:

 

Сучасныя замежныя мовы

(англійская, нямецкая;

англійская, французская;
англійская, польская)

6-05-0231-01

Лінгвіст. Выкладчык

Бакалаўр

Англійская мова

(ЦЭ або ЦТ)

Гісторыя Беларусі

(ЦЭ або ЦТ)

 

Рамана-германская філалогія

(англійская)

6-05-0232-04

Філолаг-перакладчык.

Выкладчык

Бакалаўр

Рамана-германская філалогія

(нямецкая)

(на базе англійскай мовы)

6-05-0232-04

Філолаг-перакладчык.

Выкладчык

Бакалаўр



ПЕДАГАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

 

Агульны конкурс праводзіцца па групе спецыяльнасцяў:

 

Дашкольная адукацыя

6-05-0112-01

Педагог

Бакалаўр

Біялогія

(ЦЭ або ЦТ)

Гісторыя Беларусі

(ЦЭ або ЦТ)

 

Пачатковая адукацыя

6-05-0112-02

Педагог

Бакалаўр

Конкурс праводзіцца па спецыяльнасці:

 

Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя

7-07-0114-01

Спецыяльны педагог

Магістр

Біялогія

(ЦЭ або ЦТ)

Гісторыя Беларусі

(ЦЭ або ЦТ)

 

ФАКУЛЬТЭТ ПСІХАЛОГІІ

  
                   

Агульны конкурс праводзіцца па групе спецыяльнасцяў:

 

Псіхалогія

6-05-0313-01

Псіхолаг. Выкладчык

Бакалаўр

Біялогія

(ЦЭ або ЦТ)

Гісторыя Беларусі

(ЦЭ або ЦТ)

 

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя

6-05-0114-01       

Педагог сацыяльны. Педагог-псіхолаг

Бакалаўр

ЮРЫДЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

 

Агульны конкурс праводзіцца па групе спецыяльнасцяў:

 

Міжнароднае права

6-05-0421-02

Юрыст

Бакалаўр

Грамадазнаўства
(ЦЭ або ЦТ)

Замежная мова
(ЦЭ або ЦТ)

 

Правазнаўства

6-05-0421-01

Юрыст

Бакалаўр

Эканамічнае права

6-05-0421-03

Юрыст

Бакалаўр

Конкурс праводзіцца па спецыяльнасці:

 

Мытная справа

6-05-1036-01

Спецыліст па мытнай справе

Бакалаўр

Замежная мова
(ЦЭ або ЦТ)

Матэматыка (ЦЭ або ЦТ)

 

 

Найменне і код спецыяльнасці

па Агульнадзяржаўным класіфікатары

Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2022 «Спецыяльнасці і кваліфікацыі» 

Найменне
кваліфікацыі

Найменне
ступені

Профільныя

ўступныя іспыты

Першы

прадмет

Другі

прадмет

ФАКУЛЬТЭТ ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ

Раздзельны конкурс праводзіцца па спецыяльнасцях:

Адукацыя ў галіне фізічнай культуры

 

6-05-0115-01

Выкладчык

Бакалаўр

Фізічная культура і спорт

(практычны іспыт)

Біялогія

(ЦЭ або ЦТ)

Трэнерская дзейнасць

(з указаннем віду спорту)

6-05-1012-02       

Трэнер.

Выкладчык

Бакалаўр

Фізічная культура і спорт

(практычны іспыт)

Біялогія

(ЦЭ або ЦТ)

ФАКУЛЬТЭТ ЭКАНОМІКІ І КІРАВАННЯ

Конкурс праводзіцца па спецыяльнасці:

Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі

6-05-0611-01

Інжынер-праграміст

Бакалаўр

Матэматыка (ЦЭ або ЦТ)

Фізіка

(ЦЭ або ЦТ)

Агульны конкурс праводзіцца па групе спецыяльнасцяў:

Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт

6-05-0411-01 

Эканаміст

Бакалаўр

Матэматыка (ЦЭ або ЦТ)

Замежная мова
(ЦЭ або ЦТ)

Эканоміка і кіраванне

6-05-0311-02       

Эканаміст.
Менеджар

Бакалаўр

Электронная эканоміка

6-05-0611-04

Праграміст. Эканаміст

Бакалаўр

ФАКУЛЬТЭТ МАСТАЦТВАЎ І ДЫЗАЙНУ


Раздзельны конкурс праводзіцца па спецыяльнасцях:

Мастацкая адукацыя

6-05-0113-06 

Педагог-

мастак. Выкладчык

Бакалаўр

Творчасць

Гісторыя Беларусі

(ЦЭ або ЦТ)

Музычная адукацыя

6-05-0113-07

Педагог-

музыкант

Бакалаўр

Творчасць

Гісторыя Беларусі

(ЦЭ або ЦТ)

Графічны дызайн і мультымедыядызайн

6-05-0211-05 

Дызайнер

Бакалаўр

Творчасць

Гісторыя Беларусі

(ЦЭ або ЦТ)

Музычная народная інструментальная творчасць

6-05-0215-01       

Артыст. Кіраўнік творчага калектыву. Выкладчык

Бакалаўр

Творчасць

Гісторыя Беларусі

(ЦЭ або ЦТ)

 

 

 

 

 

 

 

Поўны тэрмін атрымання адукацыі

Завочная форма атрымання вышэйшай адукацыі

 

Найменне і код спецыяльнасці

па Агульнадзяржаўным класіфікатары

Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2022 «Спецыяльнасці і кваліфікацыі» 

Найменне
кваліфікацыі

Найменне
ступені

Профільныя

ўступныя іспыты

Першы

прадмет

Другі

прадмет


ФАКУЛЬТЭТ ПСІХАЛОГІІ

Агульны конкурс праводзіцца па групе спецыяльнасцяў:

Псіхалогія

6-05-0313-01

Псіхолаг. Выкладчык

Бакалаўр

Біялогія

(ЦЭ або ЦТ)

Гісторыя Беларусі

(ЦЭ або ЦТ)

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя

6-05-0114-01       

Педагог сацыяльны. Педагог-

псіхолаг

Бакалаўр

ФАКУЛЬТЭТ ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ

Конкурс праводзіцца па спецыяльнасці:

Адукацыя ў галіне фізічнай культуры

 

6-05-0115-01

Выкладчык

Бакалаўр

Фізічная культура і спорт

(практычны іспыт)

Біялогія

(ЦЭ або ЦТ)

ПЕДАГАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

Конкурс праводзіцца па спецыяльнасці:

Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя

7-07-0114-01

Спецыяльны педагог

Магістр

Біялогія

(ЦЭ або ЦТ)

Гісторыя Беларусі

(ЦЭ або ЦТ)


ЮРЫДЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

Конкурс праводзіцца па спецыяльнасці:

Правазнаўства

6-05-0421-01

Юрыст

Бакалаўр

Грамадазнаўства
(ЦЭ або ЦТ)

Замежная мова
(ЦЭ або ЦТ)

 

 

 

 

Скарочаны тэрмін атрымання адукацыі на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыі

Завочная форма атрымання вышэйшай адукацыі

Найменне і код спецыяльнасці

па Агульнадзяржаўным класіфікатары

Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2022 «Спецыяльнасці і кваліфікацыі» 

Найменне
кваліфікацыі

Найменне
ступені

Профільныя

ўступныя іспыты

Першы

прадмет

Другі

прадмет

ФІЗІКА-ТЭХНІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

Конкурс праводзіцца па спецыяльнасці:

Інфармацыйна-вымяральныя прыборы і сістэмы

6-05-0716-03

Інжынер

Бакалаўр

Асновы

электратэхнікі (ПЭ)

Асновы інжынернай графікі

(ПЭ)

Пералік спецыяльнасцяў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія адпавядаюць спецыяльнасці 6-05-0716-03 «Інфармацыйна-вымяральныя прыборы і сістэмы», для атрымання вышэайшай адукацыі ў скарочаны тэрмін вызначаецца пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.11.2022 № 412 «Аб атрыманні вышэйшай адукацыі ў скарочаны тэрмін».*

 

 

Найменне і код спецыяльнасці

па Агульнадзяржаўным класіфікатары

Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2022 «Спецыяльнасці і кваліфікацыі» 

Найменне
кваліфікацыі

Найменне
ступені

Профільныя

ўступныя іспыты

Першы

прадмет

Другі

прадмет

ФАКУЛЬТЭТ БІЯЛОГІІ І ЭКАЛОГІІ

Конкурс праводзіцца па спецыяльнасці:

Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання

6-05-0721-03

Інжынер-тэхнолаг

Бакалаўр

Тэхналогія прыгатавання ежы

(ВЭ)

Арганізацыя вытворчасці і абслугоўванне на гандлёвых аб’ектах грамадскага харчавання (ВЭ)

Пералік спецыяльнасцяў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія адпавядаюць спецыяльнасці 6-05-0721-03 «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання», для атрымання вышэайшай адукацыі ў скарочаны тэрмін вызначаецца пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.11.2022 № 412 «Аб атрыманні вышэйшай адукацыі ў скарочаны тэрмін». *

 

Найменне і код спецыяльнасці

па Агульнадзяржаўным класіфікатары

Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2022 «Спецыяльнасці і кваліфікацыі» 

Найменне
кваліфікацыі

Найменне
ступені

Профільныя

ўступныя іспыты

Першы

прадмет

Другі

прадмет

ФАКУЛЬТЭТ МАСТАЦТВАЎ І ДЫЗАЙНУ

Конкурс праводзіцца па спецыяльнасці:

Мастацкая адукацыя

6-05-0113-06 

Педагог-

мастак. Выкладчык

Бакалаўр

Педагогіка і псіхалогія

(ВЭ)

Малюнак

(ПЭ)

Пералік спецыяльнасцяў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія адпавядаюць спецыяльнасці 6-05-0113-06 «Мастацкая адукацыя», для атрымання вышэайшай адукацыі ў скарочаны тэрмін вызначаецца пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.11.2022 № 412 «Аб атрыманні вышэйшай адукацыі ў скарочаны тэрмін». *

Найменне і код спецыяльнасці

па Агульнадзяржаўным класіфікатары

Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2022 «Спецыяльнасці і кваліфікацыі» 

Найменне
кваліфікацыі

Найменне
ступені

Профільныя

ўступныя іспыты

Першы

прадмет

Другі

прадмет

ФАКУЛЬТЭТ ІНАВАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ МАШЫНАБУДАВАННЯ

Раздзельны конкурс праводзіцца па спецыяльнасцях:

Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты

6-05-0714-02

Інжынер-
механік

Бакалаўр

Матэрыялазнаўства і тэхналогія матэрыялаў

(ПЭ)

Асновы інжынернай графікі
(ПЭ)

Эксплуатацыя наземных транспартных і тэхналагічных

машын і комплексаў

6-05-0715-07

Інжынер

Бакалаўр

Матэрыялазнаўства і тэхналогія матэрыялаў (ПЭ)

Асновы інжынернай графікі

(ПЭ)

Транспартная лагістыка

6-05-1042-01

Інжынер-эканаміст. Лагіст

Бакалаўр

Эканоміка арганізацыі

(ПЭ)

Асновы менеджменту

(ПЭ)

Пералік спецыяльнасцяў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія адпавядаюць спецыяльнасцям
6-05-0714-02 «Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты», 6-05-0715-07 «Эксплуатацыя наземных транспартных і тэхналагічных машын і комплексаў» і 6-05-1042-01 «Транспартная лагістыка», для атрымання вышэайшай адукацыі ў скарочаны тэрмін вызначаецца пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.11.2022 № 412 «Аб атрыманні вышэйшай адукацыі ў скарочаны тэрмін». *

Найменне і код спецыяльнасці

па Агульнадзяржаўным класіфікатары

Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2022 «Спецыяльнасці і кваліфікацыі» 

Найменне
кваліфікацыі

Найменне
ступені

Профільныя

ўступныя іспыты

Першы

прадмет

Другі

прадмет

ФАКУЛЬТЭТ ЭКАНОМІКІ І КІРАВАННЯ

Раздзельны конкурс праводзіцца па спецыяльнасцях:

Экономіка і кіраванне

6-05-0311-02

Эканаміст. Менеджар

Бакалаўр

Эканоміка арганізацыі

(ПЭ)

Асновы менеджменту

(ПЭ)

Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт

6-05-0411-01 

Эканаміст

Бакалаўр

Эканоміка

арганізацыі (ПЭ)

Бухгалтарскі ўлік

(ПЭ)

Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі

6-05-0611-01

Інжынер-праграміст

Бакалаўр

Асновы алгарытмізацыі і праграміраван-ня
(ПЭ)

Ахова працы. Ахова навакольнага асяроддзя і энергазбера-жэнне

 (ПЭ)

Пералік спецыяльнасцяў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія адпавядаюць спецыяльнасцям
6-05-0311-02 «Экономіка і кіраванне», 6-05-0411-01 «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» і 6-05-0611-01 «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі», для атрымання вышэайшай адукацыі ў скарочаны тэрмін вызначаецца пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.11.2022 № 412 «Аб атрыманні вышэйшай адукацыі ў скарочаны тэрмін». *

Найменне і код спецыяльнасці

па Агульнадзяржаўным класіфікатары

Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2022 «Спецыяльнасці і кваліфікацыі» 

Найменне
кваліфікацыі

Найменне
ступені

Профільныя

ўступныя іспыты

Першы

прадмет

Другі

прадмет

ФАКУЛЬТЭТ ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ

Конкурс праводзіцца па спецыяльнасці:

Адукацыя ў галіне фізічнай культуры

6-05-0115-01

Выкладчык

Бакалаўр

Фізічная культура і спорт

(практычны іспыт)

Теорыя і методыка фізічнай адукацыі

(ВЭ)

Пералік спецыяльнасцяў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія адпавядаюць спецыяльнасці 6-05-0115-01 «Адукацыя ў галіне фізічнай культуры», для атрымання вышэайшай адукацыі ў скарочаны тэрмін вызначаецца пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.11.2022 № 412 «Аб атрыманні вышэйшай адукацыі ў скарочаны тэрмін». *

Найменне і код спецыяльнасці

па Агульнадзяржаўным класіфікатары

Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2022 «Спецыяльнасці і кваліфікацыі» 

Найменне
кваліфікацыі

Найменне
ступені

Профільныя

ўступныя іспыты

Першы

прадмет

Другі

прадмет

ІНЖЫНЕРНА-БУДАЎНІЧЫ ФАКУЛЬТЭТ

Конкурс праводзіцца па спецыяльнасці:

Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў

7-07-0732-01 

Інжынер-
будаўнік

Магістр

Будаўнічыя матэрыялы і вырабы
(ПЭ)

Асновы інжынернай графікі

(ПЭ)

Пералік спецыяльнасцяў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія адпавядаюць спецыяльнасці 7-07-0732-01 «Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў», для атрымання вышэайшай адукацыі ў скарочаны тэрмін вызначаецца пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.11.2022 № 412 «Аб атрыманні вышэйшай адукацыі ў скарочаны тэрмін». *

Найменне і код спецыяльнасці

па Агульнадзяржаўным класіфікатары

Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2022 «Спецыяльнасці і кваліфікацыі» 

Найменне
кваліфікацыі

Найменне
ступені

Профільныя

ўступныя іспыты

Першы

прадмет

Другі

прадмет



ПЕДАГАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

Раздзельны конкурс праводзіцца па спецыяльнасцях:

Дашкольная адукацыя

6-05-0112-01

Педагог

Бакалаўр

Педагогіка

(ВЭ)

Псіхалогія

(ВЭ)

Пачатковая адукацыя

6-05-0112-02

Педагог

Бакалаўр

Педагогіка

(ВЭ)

Псіхалогія

(ВЭ)

Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя

7-07-0114-01

Спецыяльны педагог

Магістр

Педагогіка з асновамі карэкцыйнай педагогікі
(ВЭ)

Псіхалогія з асновамі спецыяльнай псіхалогіі
(ВЭ)

Пералік спецыяльнасцяў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія адпавядаюць спецыяльнасцям
6-05-0112-01 «Дашкольная адукацыя», 6-05-0112-02 «Пачатковая адукацыя» і 7-07-0114-01 «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя», для атрымання вышэайшай адукацыі ў скарочаны тэрмін вызначаецца пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.11.2022 № 412 «Аб атрыманні вышэйшай адукацыі ў скарочаны тэрмін». *

Найменне і код спецыяльнасці

па Агульнадзяржаўным класіфікатары

Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2022 «Спецыяльнасці і кваліфікацыі» 

Найменне
кваліфікацыі

Найменне
ступені

Профільныя

ўступныя іспыты

Першы

прадмет

Другі

прадмет

ФАКУЛЬТЭТ ГІСТОРЫІ, КАМУНІКАЦЫІ І ТУРЫЗМУ

Конкурс праводзіцца па спецыяльнасці:

Турызм і гасціннасць

6-05-1013-01

Спецыяліст

Бакалаўр

Арганізацыя турызму

(ВЭ)

Маркетынг турызму

(ВЭ)

Пералік спецыяльнасцяў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія адпавядаюць спецыяльнасці 6-05-1013-01 «Турызм і гасціннасць», для атрымання вышэайшай адукацыі ў скарочаны тэрмін вызначаецца пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.11.2022 № 412 «Аб атрыманні вышэйшай адукацыі ў скарочаны тэрмін». *

АСАБЛІВАСЦІ ПРЫЁМУ

 

  1. У выпадку немагчымасці прыбыцця абітурыента ў прыёмную камісію ўніверсітэта дакументы мае права падаваць законны прадстаўнік непаўнагадовага абітурыента або прадстаўнік, які дзейнічае на падставе даверанасці, засведчанай натарыяльна або ўпаўнаважанай службовай асобай. У выпадку падачы дакументаў ад імя абітурыента яго законным прадстаўніком прад’яўляюцца дакументы, якія сведчаць асобу і статус законнага прадстаўніка, і копія дакумента, які сведчыць асобу абітурыента. У выпадку падачы дакументаў ад імя абітурыента яго прадстаўніком, які дзейнічае на падставе даверанасці, прад’яўляюцца дакмент, які сведчыць асобу прадстаўніка, копія дакумента, які сведчыць асобу абітурыента, і даверанасць, засведчаная натарыяльна або ўпаўнаважанай службовай асобай.
  1. У конкурса на атрыманне вышэйшай адукацыі ў завочнай і дыстанцыйнай формах атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту маюць права ўдзельнічаць асобы, указаныя ў пункце 3 Правілаў прыёму, якія:
  • маюць агульную сярэднюю адукацыю і не менш за 10 месяцаў на дату падачы дакументаў у прыёмную камісію ўніверсітэта працуюць на пасадзе служачага (па прафесіі рабочага), ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць ці дзейнасць, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай, па абраным профілі (кірунку) адукацыі;
  • маюць прафесійна-тэхнічную або сярэднюю спецыяльную адукацыю і працуюць на пасадзе служачага (па прафесіі рабочага), ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць ці дзейнасць, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай, па абраным профілі (кірунку) адукацыі;
  • маюць прафесійна-тэхнічную або сярэднюю спецыяльную адукацыю і паступаюць на спецыяльнасці адпаведнага профілю (кірунку) адукацыі, пералік якіх вызначаецца Міністэрствам адукацыі;
  • уключаныя Міністэрствам спорту і турызму ў спісачны склад нацыянальных і зборных каманд Рэспублікі Беларусь па відах спорту на дату падачы дакументаў у прыёмную камісію ўніверсітэта;
  • прайшлі тэрміновую ваенную службу (службу ў рэзерве) у 2022 ці ў 2023 годзе (пры наяўнасці рэкамендацыі воінскіх часцей, органаў пагранічнай службы на навучанне ва ўстановах адукацыі);
  • з’яўляюцца дзецьмі-інвалідамі ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідамі I ці II групы, пры адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў да навучання па атрымоўваемай спецыяльнасці;
  • ажыццяўляюць догляд дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, інваліда I группы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, а таксама дзіцяці ва ўзросце да 18 гадоў, інфектаванага вірусам імунадэфіцыту чалавека ці хворага на СНІД.
  1. Залічэнне ва ўніверсітэт абітурыентаў, якія ўдзельнічаюць у конкурсе для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту або на платнай аснове па групе спецыльнасцяў, ажыццяўляецца згодна з конкурсным спісам абітурыентаў, сфарміраваным у межах групы спецыяльнасцяў у парадку змяншэння набранай абітурыентамі агульнай сумы балаў, падлічанай у адпаведнасці з часткамі першай – сёмай пункта 30 Правілаў прыёму, з далейшым улікам парадкавага нумару спецыяльнасці ў пераліку, пазначаным абітурыентам у заяве.

4.  Права першачарговага залічэння па асобным конкурсе маюць абітурыенты, якія паступаюць на месцы, вызначаныя кантрольнымі лічбамі прыёму для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, у тым ліку без уступных іспытаў у адпаведнасці з пунктам 24 Правілаў пры ёму. Абітурыенты, якія не праходзяць па мэтавым конкурсе, маюць права ўдзельнічаць у конкурсе на агульных падставах.

На месцы, якія засталіся пасля залічэння абітурыентаў, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, залічваюцца ў парадку пераліку абітурыенты, якія паступаюць без уступных іспытаў у адаведнасці з пунктам 23 Правілаў прыёму, па-за конкурсам у адпаведнасці з пунктам 26 Правілаў прыёму, на агульных падставах.

5.  Колькасць і найменне этапаў уступнага іспыту па дысцыпліне «Творчасць» вызначаецца праграмай уступнага іспыту па дысцыпліне «Творчасць» для адпаведнай спецыяльнасці, зацверджанай у вызначаным парадку.

Колькасць і найменне відаў спорту, па якіх ажыццяўляецца прыём абітурыентаў па спецыяльнасці 6-05-1012-02 «Трэнерская дзейнасць (з указаннем віду спорту)», вызначаецца праграмай уступнага іспыту па дысцыпліне «Фізічная культура і спорт» для дадзенай спецыяльнасці.

6.  На спецыяльнасці ваеннага факультэта прыём абітурыентаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Парадкам прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай адукацыі на ваенным факультэце ва ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» на 2023 год.

7. Акрамя дакументаў, пералічаных у пунктах 11, 12, 13 Правілаў прыёму, у прыёмную камісію ўніверсітэта абітурыенты дадаткова прадстаўляюць 4 фотаздымкі памерам 3х4 см і маркіраваны канверт (для перасылкі простай карэспандэнцыі па Рэспубліцы Беларусь).

 

ДРУГАЯ ВЫШЭЙШАЯ АДУКАЦЫЯ

Для атрымання другой і наступнай вышэйшай адукацыі па ўсіх спецыяльнасцях і формах атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту і на платнай аснове, па якіх універсітэт ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, прымаюцца:

–   асобы, указаныя ў пункце 3 Правілаў прыёму, якія маюць дыплом аб вышэйшай адукацыі, дыплом бакалаўра або дыплом магістра;

–   студенты III – VI курсаў устаноў вышэйшай адукаццыі, якія маюць па выніках бягучай атэстацыі адзнакі па вывучаных вучэбных дысцыплінах за ўвесь перыяд навучання не ніжэй за 7 (сем) балаў па дзесяцібальнай шкале.

Другую і наступную вышйэшую адукацыю за кошт сродкаў бюджэту ў парадку, вызначаным Правіламі прыёму, маюць права атрымоўваць:

–   асобы, пералічаныя ў пункце 3 Правілаў прыёму, якія навучаюцца або атрымалі першую і наступную вышэйшую адукацыю ў Рэспубліцы Беларусь на платнай аснове;

–   асобы, пералічаныя ў пункце 3 Правілаў прыёму, якія навучаліся на платнай аснове больш за палову тэрміну навучання, пры ўмове, што яны атрымоўваюць вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў бюджэту ўпершыню;

–   асобы, якія атрымалі першую і наступную вышэйшую адукацыю ў Рэспубліцы Беларусь за кошт сродкаў бюджэту і якім супрацьпаказана праца па атрыманай раней спецыяльнасці ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя, пры наяўнасці заключэння медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі;

–   супрацоўнікі ўстаноў спецыяльнай адукацыі ўсіх відаў для дзяцей-інвалідаў і дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры паступленні на спецыяльнасць «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя».

Прыём для атрымання другой і наступнай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту і на платнай аснове ажыццяўляецца на падставе заключэння дэкана факультэта аб магчымасці навучання:

–   з першага курса (пры значнай неадпаведнасці зместу вучэбных дысцыплін атрыманай раней спецыяльнасці патрабаванням падрыхтоўкі спецыяліста па другой спецыяльнасці, а таксама асобы, якія паступаюць на спецыяльнасці 6-05-0215-01 «Музычная народная інструментальная творчасць», 6-05-0211-05 «Графічны дызайн і мультымедыядызайн»). Абітурыенты, якія паступаюць для атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, здаюць уступныя іспыты ў адпаведнасці з Парадкам прыёму і ўдзельнічаюць у конкурсе сярод асоб, якія паступаюць ва ўніверсітэт для атрымання першай вышэйшай адукацыі.
Абітурыенты, якія паступаюць для атрымання адукацыі на платнай аснове, здаюць уступныя іспыты ў адпаведнасці з Парадкам прыёму і карыстаюцца правам пазаконкурснага залічэння (за выключэннем асоб, якія паступаюць на спецыяльнасці 6-05-0215-01 «Музычная народная інструментальная творчасць», 6-05-0211-05 «Графічны дызайн і мультымедыядызайн»).

–   з другога і наступных курсаў (при нязначнай неадпаведнасці зместу вучэбных дысцыплін атрыманай раней спецыяльнасці патрабаванням падрыхтоўкі спецыяліста па другой спецыяльнасці (за выключэннем асоб, якія паступаюць на спецыяльнасці 6-05-0215-01 «Музычная народная інструментальная творчасць», 6-05-0211-05 «Графічны дызайн і мультымедыядызайн»)) пры наяўнасці вакантных месцаў на адпаведным курсе. Пры гэтым залічэнне для атрымання вышэйшай адукацыі ажыццяўляецца без уступных іспытаў. Пры адсутнасці вакантных месцаў абітурыенты здаюць уступныя іспыты і залічваюцца на поўны курс у адпаведнасці з дадзеным Парадкам прыёму.

Асобы, якія атрымалі першую і наступную вышэйшую адукацыю ва ўстановах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь на платнай аснове або навучаліся на платнай аснове больш за палову тэрміну навучання, пры ўмове, што яны атрымоўваюць вышэйшую адукацыюза кошт сродкаў бюджэту ўпершыню, і паступаюць ва ўніверсітэт для атрымання другой ці наступнай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, прадстаўляюць даведку, якая пацвярджае факт атрымання першай і наступнай вышэйшай адукацыі на платнай аснове ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі ад 21.06.2012 № 67.*

ТЭРМІНЫ ПРЫЁМУ ДАКУМЕНТАЎ,

ПРАВЯДЗЕННЯ ЎСТУПНЫХ ІСПЫТАЎ І ЗАЛІЧЭННЯ АБІТУРЫЕНТАЎ

 

У адпаведнасці з пунктамі 15, 16, 19, 28 і 35 Правілаў прыёму тэрміны прыёму дакументаў, правядзення ўступных іспытаў і залічэння абітурыентаў вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 

ПЕРАВАЖНАЕ ПРАВА НА ЗАЛІЧЭННЕ

Пры роўнай агульнай суме набраных балаў залічэнне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з часткай другой пункта 27 Правілаў прыёму.

 

ЗВЕСТКІ АБ ДАВУЗАЎСКАЙ ПАДРЫХТОЎЦЫ

Агульныя патрабаванні да прыёму асоб на факультэт давузаўскай падрыхтоўкі, падрыхтоўчае аддзяленне, падрыхтоўчыя курсы рэгламентуюцца Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.07.2011 № 980 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб факультэце давузаўскай падрыхтоўкі, падрыхтоўчым аддзяленні, падрыхтоўчых курсах».*

На факультэт давузаўскай падрыхтоўкі прымаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, а таксама грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі замежных дзяржаў, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю або прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй адукацыяй або сярэднюю спецыяльную адукацыю, пацверджаную адпаведным дакументам аб адукацыі.

Прыём на факультэт давузаўскай падрыхтоўкі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Парадкам прыёму на факультэт давузаўскай падрыхтоўкі ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» на 2023 год.

Адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі дарослых прадугледжваюць індывідуальны падыход і рэалізуюцца ў вочнай, завочнай і дыстанцыйнай формах атрымання адукацыі.

Научанне платнае, за выключэннем катэгорый слухачоў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам даецца права на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага і (ці) мясцовага бюджэтаў у дзяржаўных установах сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

Тэлефон для даведак: (0152) 39-58-75; +375 (33) 611-17-97.

Вэб-сайт: https://fdp.grsu.by.

 

Адказны сакратар прыёмнай камісіі                                                                                 І.А. Карлюкова

 

* Спасылкі на нарматыўныя прававыя акты дадзены па стане на 3 студзеня 2023 года. Пры ўнясенні змяненняў у адпаведныя нарматыўныя прававыя акты тэкст апошніх будзе размешчаны на сайце ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» ў раздзеле «Абітурыенту 2023» (www.abit.by).