Інфармацыйна-даведачная служба "Абітурыент"

Інфармацыйна-даведачная служба "Абітурыент" тел. +375 (152) 67-01-01 (шматканальны)
МТС: +375 (33) 35 44 500
Life: +375 (25) 77 44 500
Email: abit@grsu.by

 

 

Скарочаны тэрмін навучання
 
 

ПРЫЁМ АБІТУРЫЕНТАЎ

 

У адпаведнасці з пунктам 10Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыіна скарочаны тэрмін атрымання вышэйшай адукацыі ажыццяўляецца прыём абітурыентаў, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную адукацыю па спецыяльнасцях, якія адпавядаюць спецыяльнасцям агульнай вышэйшай адукацыі або спецыяльнай вышэйшай адукацыі. Прыём ажыццяўляецца ў межах кантрольных лічбаў прыёму і лічбаў прыёму.

 

Пералік спецыяльнасцяў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія адпавядаюць спецыяльнасцям вышэйшай адукацыі пры інтэграцыі адукацыйных праграм, зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі ад 01.11.2022 № 412

 

З пералікам дакументаў, якія прадстаўляюцца ў прыёмную камісію ГрДУ імя Янкі Купалы, можа пазнаёміцца тут.

 

УСТУПНЫЯ ІСПЫТЫ

 

Абітурыенты, якія паступаюць у ГрДУ імя Янкі Купалы для атрымання вышэйшай адукацыі ў скарочаны тэрмін, здаюць два профільныя іспытыпа вучэбных прадметах вучэбнага плана спецыяльнасці сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія вызначаюцца ПАРАДКАМ ПРЫЁМУ АСОБ для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі ў ГрДУ імя Янкі Купалы на 2023 годПрофільныя іспыты праводзяцца ў ГрДУ імя Янкі Купалы ў форме вуснага або пісьмовага экзамену.

 

Профільныя іспыты для абітурыентаў, якія паступаюць на скарочаны тэрмін, праводзяцца па праграмах, зацверджаных і размешчаных на сайце «АБІТУРЫЕНТ – 2023» у раздзеле «Праграмы ўступных іспытаў».

 

ЗАЛІЧЭННЕ АБІТУРЫЕНТАЎ

 

Залічэнне абітурыентаў, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі ў скарочаны тэрмін, праводзіцца па конкурсе на падставе агульнай сумы балаў, падлічанай па выніках здачы двух профільных іспытаў і сярэдняга бала дакумента аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі.