Інфармацыйна-даведачная служба "Абітурыент"

Інфармацыйна-даведачная служба "Абітурыент" тел. +375 (152) 67-01-01 (шматканальны)
МТС: +375 (33) 35 44 500
Life: +375 (25) 77 44 500
Email: abit@grsu.by

 

 

Залічэнне па групе спецыяльнасцяў
 
 
 
Залічэнне ва ўніверсітэт абітурыентаў, якія ўдзельнічаюць у конкурсе для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту або на платнай аснове па групе спецыяльнасцяў, ажыццяўляецца згодна з конкурсным спісам абітурыентаў, сфарміраваным у межах групы спецыяльнасцяў у парадку змяншэння набранай абітурыентамі агульнай сумы балаў, падлічанай у адпаведнасці з часткамі першай-сёмай пункта 30 Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі, з далейшым улікам парадкавага нумару спецыяльнасці
ў пераліку, пазначаным абітурыентам у заяве.
 
 
3z Q1XmVq1M
  • Пры падачы заявы на групу спецыяльнасцяў абітурыент САМАСТОЙНА вызначае парадкавыя нумары спецыяльнасцяў (якія ўваходзяць у дадзеную групу спецыяльнасцяў), на якія ён хацеў бы быць залічаны ў першую, другую і наступныя чэргі.

   
3z Q1XmVq1M
 
 
 

У адпаведнасці з часткамі першай – сёмай пункта 30 Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыіАГУЛЬНАЯ СУМА БАЛАЎ падлічваецца:

  • ПОЎНЫ ТЭРМІН АТРЫМАННЯ АДУКАЦЫІ:

    • абітурыенты, якія атрымалі агульную сярэднюю адукацыю ў 2023 годзе:

      • па выніках здачы трох уступных іспытаў (у форме ЦЭ і ЦТ) і сярэдняга бала атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі, вызначанага як сярэдняе арыфметычнае пры падсумоўванні ўсіх адзнак у атэстаце;

      • па выніках здачы двух уступных іспытаў (у форме ЦЭ і ЦТ), аднаго ўступнага іспыту, які праводзіцца ў ГрДУ імя Янкі Купалы, і сярэдняга бала атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі, вызначанага як сярэдняе арыфметычнае пры падсумоўванні ўсіх адзнак у атэстаце;

    • абітурыенты, якія атрымалі агульную сярэднюю адукацыю да 2023 года:

      • па выніках здачы трох уступных іспытаў (у форме ЦТ) і сярэдняга бала атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі, вызначанага як сярэдняе арыфметычнае пры падсумоўванні ўсіх адзнак у атэстаце;

      • па выніках здачы двух уступных іспытаў (у форме ЦТ), аднаго ўступнага іспыту, які праводзіцца ў ГрДУ імя Янкі Купалы, і сярэдняга бала атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі, вызначанага як сярэдняе арыфметычнае пры падсумоўванні ўсіх адзнак у атэстаце;

    • абітурыенты, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную або сярэднюю спецыяльную адукацыю на аснове агульнай базавай адукацыі:

      • па выніках здачы трох уступных іспытаў (у форме ЦТ) і сярэдняга бала дыплома аб прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі, вызначанага як сярэдняе арыфметычнае пры падсумоўванні ўсіх адзнак у дыпломе;

      • па выніках здачы двух уступных іспытаў (у форме ЦТ), аднаго ўступнага іспыту, які праводзіцца ў ГрДУ імя Янкі Купалы, і сярэдняга бала дыплома аб прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі, вызначанага як сярэдняе арыфметычнае пры падсумоўванні ўсіх адзнак у дыпломе;

    • абітурыенты, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную або сярэднюю спецыяльную адукацыю на аснове агульнай сярэдняй адукацыі:

      • па выніках здачы трох уступных іспытаў (у форме ЦТ) і сярэдняга бала, вызначанага як сярэдняе арыфметычнае пры падсумоўванні ўсіх адзнак у атэстаце аб агульнай сярэдняй адукацыі і дыпломе аб прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

      • па выніках здачы двух уступных іспытаў (у форме ЦТ), аднаго ўступнага іспыту, які праводзіцца ў ГрДУ імя Янкі Купалы, і сярэдняга бала, вызначанага як сярэдняе арыфметычнае пры падсумоўванні ўсіх адзнак у атэстаце аб агульнай сярэдняй адукацыі і дыпломе аб прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

    • абітурыенты, якія паступаюць на спецыяльнасць «Графічны дызайн і мультымедыядызайн»:

      • па выніках здачы ўсіх этапаў уступнага іспыту «Творчасць» (сума балаў, атрыманых на кожным этапе), які праводзіцца ў ГрДУ імя Янкі Купалы, і сярэдняга бала сумы балаў, атрыманай па выніках здачы двух уступных іспытаў (у форме ЦЭ і/або ЦТ) і сярэдняга бала дакумента аб адукацыі;

    • абітурыенты, якія паступаюць на спецыяльнасці «Музычная адукацыя», «Музычная народная інструментальная творчасць», «Мастацкая адукацыя», «Журналістыка»:

      • па выніках здачы двух уступных іспытаў (у форме ЦЭ і/або ЦТ), па выніках здачы ўсіх этапаў уступнага іспыту «Творчасць» (сума балаў, атрыманых на кожным этапе), які праводзіцца ў ГрДУ імя Янкі Купалы, і сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.

  • СКАРОЧАНЫ ТЭРМІН АТРЫМАННЯ АДУКАЦЫІ:

    • абітурыенты, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную адукацыю:

      • па выніках здачы двух профільных іспытаў, якія праводзяцца ў ГрДУ імя Янкі Купалы, і сярэдняга бала дыплома аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі, вызначага як сярэдняе арыфметычнае пры падсумоўванні ўсіх адзнак у дыпломе.

 

 

3z Q1XmVq1M
  • Уступныя іспыты, якія праводзяцца ў ГрДУ імя Янкі Купалы (акрамя практычнага іспыту па дысцыпліне «Фізічная культура і спорт»), ацэньваюцца па дзесяцібальнай шкале, практычны іспыт па дысцыпліне «Фізічная культура і спорт» – па стабальнай шкале.

  • Пры вызначэнні агульнай сумы балаў:

    • адзнакі, выстаўленыя па дзесяцібальнай шкале, пераводзяцца ў стабальную шкалу шляхам множання на 10;

    • сярэдні бал дакумента аб адукацыі, падлічаны па дзесяцібальнай шкале, пераводзіцца ў стабальную шкалу шляхам множання на 10;

    • сярэдні бал дакумента аб адукацыі, падлічаны па пяцібальнай шкале, пераводзіцца ў дзесяцібальную шкалу па пераводнай табліцы сярэдняга бала дакумента аб адукацыі згодна з дадаткам да Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі, затым у стабальную шкалу – шляхам множання на 10.

 
 
 
Залічэнне без уступных іспытаў
 
 
 
 

Без уступных іспытаў (акрамя асоб, якія паступаюць у адпаведнасці з дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй), у парадку пераліку залічваюцца:

  • пераможцы (дыпломы I, II, III ступені) міжнародных алімпіяд (у адпаведнасці з пералікам, вызначаным Міністэрствам адукацыі) і рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму, пры паступленні на спецыяльнасці, для якіх дадзены вучэбны прадмет вызначаны прадметам профільнага іспыту, за выключэннем спецыяльнасцяў «Міжнароднае права», «Правазнаўства», «Эканамічнае права»;

  • пераможцы (дыпломы I, II, III ступені) міжнародных алімпіяд (у адпаведнасці з пералікам, вызначаным Міністэрствам адукацыі) і рэспубліканскіх алімпіяд па інфарматыцы і астраноміі, праведзеных у навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму, пры паступленні на групы спецыяльнасцяў «Матэматычныя навукі і інфарматыка», «Фізічныя навукі» і профіль адукацыі «Тэхніка і тэхналогіі»;

  • пераможцы (Гран-пры, дыпломы I, II, III ступені) міжнародных (у адпаведнасці з пералікам, вызначаным Міністэрствам культуры па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі) і рэспубліканскіх творчых конкурсаў і фестываляў, алімпіяд у сферы культуры, праведзеных Міністэрствам культуры ў год прыёму або ў годзе, які папярэднічае году прыёму, у парадку, вызначаным Міністэрствам культуры па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі, пры паступленні на спецыяльнасці кірункаў адукацыі «Мастацтва выяўленчае. Мастацтва дэкаратыўна-прыкладное», «Мастацтва музычнае», «Мастацтва сцэнічнае і экраннае», «Народная творчасць», якія адпавядаюць намінацыям творчых конкурсаў і фестываляў, алімпіяд у сферы культуры;

  • удзельнікі (спартсмены) Алімпійскіх, Паралімпійскіх і Дэфлімпійскіх гульняў, асобы, які занялі 1–3-е месцы на Юнацкіх Алімпійскіх гульнях, браўшыя ўдзел у дадзеных спартыўных спаборніцтвах у складзе нацыянальных і зборных каманд Рэспублікі Беларусь па відах спорту, пры паступленні на спецыяльнасці груп спецыяльнасцяў «Фізічная культура і спорт» і «Падрыхтоўка педагогаў у галіне фізічнай культуры»;

  • асобы, якія занялі 1–3-е месцы на чэмпіянатах, у фіналах кубкаў, на першынствах свету і Еўропы, Еўрапейскіх гульнях, Еўрапейскіх юнацкіх фестывалях па відах спорту, якія ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў і ўключаны ў рэестр відаў спорту Рэспублікі Беларусь і (або) па якіх Міністэрствам спорту і турызму сфарміраваны нацыянальныя каманды Рэспублікі Беларусь па відах спорту, браўшыя ўдзел у дадзеных спартыўных спаборніцтвах у складзе нацыянальных і зборных каманд Рэспублікі Беларусь па відах спорту, пры паступленні на спецыяльнасці груп спецыяльнасцяў «Фізічная культура і спорт» і «Падрыхтоўка педагогаў у галіне фізічнай культуры»;

  • асобы, якія занялі 1–3-е месцы на чэмпіянатах, першынствах свету і Еўропы сярод інвалідаў па зроку і (або) з парушэннем апорна-рухальнага апарату, на чэмпіянатах, першынствах свету і Еўропы сярод інвалідаў па слыху па відах спорту, якія ўваходзяць у праграму Паралімпійскіх і Дэфлімпійскіх гульняў і ўключаны ў рэестр відаў спорту Рэспублікі Беларусь, браўшыя ўдзел у дадзеных спартыўных спаборніцтвах у складзе нацыянальных і зборных каманд Рэспублікі Беларусь па відах спорту, пры паступленні на спецыяльнасці груп спецыяльнасцяў «Фізічная культура і спорт» і «Падрыхтоўка педагогаў у галіне фізічнай культуры»;

  • асобы, якія занялі ў год прыёму або ў годзе, які папярэднічае году прыёму, 1-е месца на афіцыйных чэмпіянатах Рэспублікі Беларусь па відах спорту, якія ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў і ўключаны ў рэестр відаў спорту Рэспублікі Беларусь і (або) па якіх Міністэрствам спорту і турызму сфарміраваны нацыянальныя каманды Рэспублікі Беларусь па відах спорту, пры паступленні на спецыяльнасці груп спецыяльнасцяў «Фізічная культура і спорт» і «Падрыхтоўка педагогаў у галіне фізічнай культуры»;

  • асобы, узнагароджаныя ў год прыёму або на працягу двух гадоў, якія папярэднічаюць году прыёму, нагрудным знакам «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў i студэнтаў» за высокія дасягненні ў асобных прадметных сферах, якія адпавядаюць абранай спецыяльнасці;

  • асобы, узнагароджаныя ў год прыёму або на працягу двух гадоў, якія папярэднічаюць году прыёму, нагрудным знакам «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі» за творчыя дасягненні ў сферы культуры, якія адпавядаюць абранаму профілю (кірунку) адукацыі;

  • пераможцы (дыпломы I, II, III ступені) міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў прафесійнага майстэрства (у адпаведнасці з пералікам, вызначаным Міністэрствам адукацыі), праведзеных у год прыёму або ў годзе, які папярэднічае году прыёму, за высокія дасягненні ў асобных намінацыях (кампетэнцыях) міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў прафесійнага майстэрства, якія адпавядаюць абранаму профілю (кірунку) адукацыі;

  • пераможцы (дыпломы I, II, III ступені) трэцяга (абласного, Мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму (пры наяўнасці рэкамендацыі педагагічнага савета ўстановы адукацыі, якую яны скончылі), пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці, пералік якіх устанаўліваецца Міністэрствам адукацыі і для якіх дадзены вучэбны прадмет вызначаны прадметам профільнага іспыту;

  • пераможцы (дыпломы I, II, III ступені) Шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды ГрДУ імя Янкі Купалы, праведзенай у навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму, пры паступленні ў ГрДУ імя Янкі Купалы ў адпаведнасці з пералікам спецыяльнасцяў і квотай, вызначаемымі Міністэрствам адукацыі;

  • асобы, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную адукацыю па педагагічных спецыяльнасцях, пры паступленні на завочную форму атрымання адукацыі на спецыяльнасці адпаведнага профілю (кірунку) адукацыі. Пералік спецыяльнасцяў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія адпавядаюць профілю (кірунку) вышэйшай адукацыі, вызначаецца Міністэрствам адукацыі;

  • асобы, якія маюць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым (сярэбраным) медалём або дыпломам аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі з адзнакай (пры наяўнасці рэкамендацыі педагагічнага савета ўстановы адукацыі, якую яны скончылі), пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці, пералік якіх устанаўліваецца Міністэрствам адукацыі;

  • выпускнікі ўстановы адукацыі «Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча», якія скончылі ў год паступлення дадзеную ўстанову з адзнакамі 7 (сем) і вышэй балаў па ўсіх прадметах вучэбнага планаі накіраваныя ў межах размеркавання сувораўцаў для далейшага навучання ва УВА Міністэрства абароны, Міністэрства ўнутраных спраў, УВА, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, УВА, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, на ваенны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы;

  • выпускнікі дзяржаўнай установы адукацыі «Спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», установы адукацыі «Спецыялізаваны ліцэй Міністэрства ўнутранных спраў Рэспублікі Беларусь» і кадэцкіх вучылішчаў, якія скончалі ў год паступлення дадзеныя ўстановы з адзнакамі 7 (сем) і вышэй балаў па ўсіх прадметах вучэбнага плана. Залічэнне названых у гэтым абзацы выпускнікоў ажыццяўляецца пры іх паступленні ва УВА Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства абароны і на ваенныя факультэты на спецыяльнасці, пералікі якіх вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, Міністэрствам абароны адпаведна, а таксама пры паступленні ва УВА Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, якрамя спецыяльнасцяў для органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, у колькасці да 30 адсоткаў ад кантрольных лічбаў прыёму (лічбаў прыёму);

  • пераможцы (дыпломы I, II, III ступені) трэцяга (абласного, Мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму, па вучэбных прадметах, пералік якіх вызначаецца Міністэрствам адукацыі, а таксама асобы, якія маюць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым (сярэбраным) медалём, або дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі з адзнакай, які пацвярджае атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі з агульнай сярэдняй адукацыяй, або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі з адзнакайпры паступленні на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці;

  • асобы, якія прайшлі навучанне ў профільных класах (групах) педагагічнай накіраванасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі (пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэй за 8 (восем) балаў па вучэбных прадметах, якія адпавядаюць прадметам профільных іспытаў, адзнак не ніжэй за 7 (сем) балаў па ўсіх астатніх вучэбных прадметах, пры наяўнасці рэкамендацыі педагагічнага савета ўстановы адукацыі, якую яны скончылі, і па выніках суразмоўя, якое праводзіцца УВА ў парадку, вызначаемым Міністэрствам адукацыі), пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці, перелік якіх устанаўліваецца Міністэрствам адукацыі, і пры ўмове далейшай абавязковай працы па размеркаванні не менш за 5 гадоў пасля атрымання вышэйшай адукацыі ў дзённай форме за кошт сродкаў бюджэту;

  • асобы, якія прайшлі навучанне ў профільных класах (групах) спартыўна-педагагічнай накіраванасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі (пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэй за 8 (восем) балаў па вучэбных прадметах, якія адпавядаюць прадметам профільных іспытаў, адзнак не ніжэй за 7 (сем) балаў па ўсіх астатніх вучэбных прадметах, пры наяўнасці рэкамендацыі педагагічнага савета ўстановы адукацыі, якую яны скончылі, і па выніках суразмоўя, якое праводзіцца УВА ў парадку, вызначаемым Міністэрствам спорту і турызму па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі), пры паступленні на спецыяльнасці груп спецыяльнасцяў «Фізічная культура і спорт» і «Падрыхтоўка педагогаў у галіне фізічнай культуры» і пры ўмове далейшай абавязковай працы па размеркаванні не менш за 5 гадоў пасля атрымання вышэйшай адукацыі ў дзённай форме за кошт сродкаў бюджэту;

  • асобы, якія засвоілі змест адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі ў перыяд знаходжання ва ўстанове адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк» (пры наяўнасці рэкамендацыі назіральнага савета ўстановы адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк» і па выніках суразмоўя, якое праводзіцца УВА ў парадку, вызначаемым Міністэрствам адукацыі), пры паступленні на спецыяльнасці профіляў адукацыі «Тэхніка і тэхналогіі» і «Прыродазнаўчыя навукі», пералік якіх устанаўліваецца Міністэрствам адукацыі;

  • асобы, якія здалі адзіны дзяржаўны экзамен у Расійскай Федэрацыі, пры паступленні на платнай аснове (у колькасці да 20 адсоткаў ад лічбаў прыёму);

  • пераможцы (дыпломы I, II, III ступені) трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапу республіканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму, пры паступленні ў ГрДУ імя Янкі Купалы на спецыяльнасці, для якіх дадзены вучэбны прадмет вызначаны прадметам профільнага іспыту, за выключэннем спецыяльнасцяў «Міжнароднае права», «Правазнаўства», «Эканамічнае права».

 

 

3z Q1XmVq1M 

   
 
 
Залічэнне па-за конкурсам
 
 
 
 

ПА-ЗА КОНКУРСАМпры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэй за 6 (шэсць) балаў па прадметах уступных іспытаў у адпаведнасці з пунктам 26 Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыіна месцы, якія засталіся пасля залічэння абітурыентаў без уступных іспытаў на падставе пункта 23 Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі, залічваюцца:

  • дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькаў, а таксама асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, пры паступленні на ўсе спецыяльнасці (за выключэннем залічэння на кірункі адукацыі «Эканоміка», а таксама спецыяльнасці «Міжнароднае права», «Правазнаўства», «Эканамічнае права», «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», «Лінгвакраіназнаўства») (у колькасці да 30 адсоткаў ад кантрольных лічбаў прыёму (лічбаў прыёму));

  • удзельнікі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму, узнагароджаныя пахвальным водзывам, пры паступленні на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці;

  • асобы, якія занялі ў год прыёму або ў годзе, які папярэднічае году прыёму, 2-е і 3-е месцы на афіцыйных чэмпіянатах Рэспублікі Беларусь, 1-е месца ў афіцыйных фіналах кубкаў, на першынствах, Алімпійскіх днях моладзі Рэспублікі Беларусь па відах спорту, якія ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў і ўключаны ў рэестр відаў спорту Рэспублікі Беларусь і (або) па якіх Міністэрствам спорту і турызму сфарміраваны нацыянальныя каманды Рэспублікі Беларусь па відах спорту, пры паступленні на спецыяльнасці кірунку адукацыі «Фізічная культура і спорт»;

  • выпускнікі вучылішчаў алімпійскага рэзерву, якія атрымалі ў год, які завяршыўся ў год прыёму, сярэднюю спецыяльную адукацыю за кошт сродкаў бюджэту, пры паступленні на спецыяльнасці кірунку адукацыі «Фізічная культура і спорт»;

  • выпускнікі ўстановы адукацыі «Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча», дзяржаўнай установы адукацыі «Спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», установы адукацыі «Спецыялізаваны ліцэй Міністэрства ўнутранных спраў Рэспублікі Беларусь» і кадэцкіх вучылішчаў, якія скончылі ў год паступлення дадзеныя ўстановы. Залічэнне названых выпускнікоў ажыццяўляецца пры паступленні ва УВА Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства абароны і на ваенныя факультэты на спецыяльнасці, пералікі якіх вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, Міністэрствам абароны адпаведна, а таксама ва УВА Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, акрамя спецыяльнасцяў для органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю (у колькасці да 30 адсоткаў ад кантрольных лічбаў прыёму (лічбаў прыёму));

  • асобы, якія маюць рэкамендацыі воінскіх часцей, органаў пагранічнай службы, органаў унутраных спраў на навучанне ва ўстановах адукацыі, пры паступленні ва УВА Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства абароны і на ваенныя факультэты на спецыяльнасці, пералікі якіх вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, Міністэрствам абароны адпаведна, а таксама ва УВА Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта (у колькасці да 30 адсоткаў ад кантрольных лічбаў прыёму (лічбаў прыёму)). Да такіх асоб адносяцца прапаршчыкі, салдаты і сяржанты, якія праходзяць ваенную службу па кантракце, вайскоўцы тэрміновай ваеннай службы, якія праслужылі не менш за шэсць месяцаў, грамадзяне, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу (службу ў рэзерве) у год прыёму або ў годзе, які папярэднічае году прыёму, асобы радавога і малодшага начальніцкага складу органаў унутраных спраў, вайскоўцы (акрамя старшага і вышэйшага афіцэрскага складу) унутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў;

  • асобы, якія прайшлі навучанне ў профільных класах (групах) ваенна-патрыятычнай накіраванасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і засвоілі вучэбную праграму факультатыўных заняткаў «Гатовыя Радзіме служыць!» (пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэй за 6 (шэсць) балаў па ўсіх вучэбных прадметах вучэбнага плана і рэкамендацыі педагагічнага савета ўстановы адукацыі, якую яны скончылі), пры паступленні ва УВА Міністэрства абароны і на ваенныя факультэты на спецыяльнасці, пералік якіх вызначаецца Міністэрствам абароны (у колькасці да 30 адсоткаў ад кантрольных лічбаў прыёму (лічбаў прыёму));

  • асобы, якія прайшлі навучанне ў профільных класах (групах) ваенна-патрыятычнай накіраванасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і засвоілі вучэбную праграму факультатыўных заняткаў «Юны пагранічнік» (пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэй за 6 (шэсць) балаў па ўсіх вучэбных прадметах вучэбнага плана і рэкамендацыі педагагічнага савета ўстановы адукацыі, якую яны скончылі), пры паступленні ва УВА Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, а таксама ў інтарэсах ораганаў пагранічнай службы ва УВА Міністэрства абароны і на ваенныя факультэты (у колькасці да 30 адсоткаў ад кантрольных лічбаў прыёму (лічбаў прыёму));


  • асобы, якія маюць рэкамендацыі органаў пагранічнай службы, пры залічэнні ва УВА Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, а таксама ў інтарэсах ораганаў пагранічнай службы пры залічэнні ва УВА Міністэрства абароны і на ваенныя факультэты, за выключэннем спецыяльнасцяў «Міжнароднае права», «Правазнаўства», «Эканамічнае права», а таксама ва УВА Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (у колькасці да 30 адсоткаў ад кантрольных лічбаў прыёму (лічбаў прыёму)). Да такіх асоб адносяцца прапаршчыкі, салдаты і сяржанты, якія праходзяць ваенную службу па кантракце ў органах пагранічнай службы, вайскоўцы тэрміновай ваеннай службы, якія праслужылі ў органах пагранічнай службы не менш за шэсць месяцаў, грамадзяне, звольненыя з тэрміновай ваеннай службы з органаў пагранічнай службы ў запас у год прыёму або ў годзе, які папярэднічае году прыёму;

  • асобы, якія праходзілі тэрміновую ваенную службу ў штатных падраздзяленнях ганаровай варты Узброеных Сіл, органаў пагранічнай службы, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў (выслужылi ўстаноўлены тэрмін ваеннай службы па прызыву і былі звольненыя з тэрміновай ваеннай службы ў запас у год прыёму або ў годзе, які папярэднічае году прыёму)маюць рэкамендацыю службовай асобы, якая ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва зводнай ротай ганаровай варты пры падрыхтоўцы і правядзенні дзяржаўных урачыстых мерапрыемстваўі паступаюць для атрымання першай вышэйшай адукацыі (у колькасці да 10 адсоткаў ад кантрольных лічбаў прыёму (лічбаў прыёму)).




  • асобы, якія маюць прафесійна-тэхнічную адукацыю па спецыяльнасцях, адпаведных абранаму профілю (кірунку) вышэйшай адукацыі, пералік якіх вызначаецца Міністэрствам адукацыі, і не менш за два гады на дату падачы дакументаў у прыёмныя камісіі УВА працуюць на пасадзе служачага (па прафесіі рабочага) па профілі (кірунку) абранай спецыяльнасці або ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць ці дзейнасць, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай, па абраным профілі (кірунку) адукацыі пры паступленні на завочную форму атрымання адукацыі;

  • асобы, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу (службу ў рэзерве) у год прыёму або ў годзе, які папярэднічае году прыёму, маюць рэкамендацыі воінскіх часцей, органаў пагранічнай службы на навучанне ва ўстановах адукацыіпры паступленні на завочную форму атрымання адукацыі на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці;

  • дзеці вайскоўцаў, загінулых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы, а таксама памерлых у перыяд праходжання ваеннай службы з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, непасрэдна звязаных са спецыфікай нясення ваеннай службы, акрамя выпадкаў, калі гібель (смерць) наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, з прычыны алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап’янення, самакалецтва або самагубства, калі яно не было выклікана хваравітым станам або давядзеннем да самагубства, пры паступленні ва УВА Міністэрства абароны і на ваенныя факультэты.

 

 

  3z Q1XmVq1M
  • У выпадку, калі колькасць заяў, пададзеных абітурыентамі для ўдзелу па-за конкурсам, перавышае колькасць месцаў, выдзеленых для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах залічэння па-за конкурсам, залічваюцца абітурыенты, якія маюць больш высокую агульную суму балаў, падлічаную па выніках здачы ўступных іспытаў і сярэдняга бала дакумента аб адукацыі, а пры роўнай агульнай колькасці балаў – тыя, якія маюць пераважнае права на залічэнне, вызначанае ў адпаведнасці з часткай другой пункта 27 Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі.

Падрабязней...

  • Абітурыенты, якія не праходзяць па дадзеным конкурсе, маюць права ўдзельнічаюць у конкурсе на агульных падставах.

 
 
Найвышэйшы бал па прадметах уступных іспытаў
 
 
 
 

НАЙВЫШЭЙШЫ БАЛ ПА АДПАВЕДНЫХ ПРАДМЕТАХ УСТУПНЫХ ІСПЫТАЎ у адпаведнасці з пунктам 25 ПРАВІЛАЎ прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыівыстаўляецца:

  • пераможцам (дыпломы I, II, III ступені) рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах або пераможцам (дыплом I ступені) трецяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму, па адпаведным прадмеце ўступнага іспыту;

  • пераможцам (дыпломы I, II, III ступені) рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах або пераможцам (дыплом I ступені) трецяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы і астраноміі, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму, па прадмеце профільнага іспыту «Фізіка»;

  • пераможцам (дыпломы I, II, III ступені) рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах або пераможцам (дыплом I ступені) трецяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму, па прадмеце профільнага іспыту «Гісторыя Беларусі»або «Сусветная гісторыя (навейшы час)» (на выбар абітурыента);

  • пераможцам (дыпломы I, II, III ступені) рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах або пераможцам (дыплом I ступені) трецяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму, па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»;

  • пераможцам (дыпломы I, II, III ступені) рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах або пераможцам (дыплом I ступені) трецяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове і літаратуры, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму, па вучэбным прадмеце «Руская мова»;

  • асобам, якім прысвоена спартыўнае званне «Майстар спорту Рэспублікі Беларусь» або «Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа» выстаўляецца найвышэйшы бал, устаноўлены для ацэнкі вынікаў уступнага іспыту пы дысцыпліне «Фізічная культура і спорт» пры паступленні на спецыяльнасці груп спецыяльнасцяў «Фізічная культура і спорт» і «Падрыхтоўка педагогаў у галіне фізічнай культуры».

  • Зацверджаны Парадак прыёму ў ГрДУ імя Янкі Купалы на 2024 год

    Зацверджаны Парадак прыёму ў ГрДУ імя Янкі Купалы на 2024 год

    Подробнее...

    Read More
  • 1

Лічбавы кабінет абітурыента