Інфармацыйна-даведачная служба "Абітурыент"

Інфармацыйна-даведачная служба "Абітурыент" тел. +375 (152) 67-01-01 (шматканальны)
МТС: +375 (33) 35 44 500
Life: +375 (25) 77 44 500
Email: abit@grsu.by

 

 

 

Паважаны абітурыент!
 
 
2021 CKAbit small  

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы вітае Вас і прапануе стаць патэнцыйным абітурыентам Купалаўскага ўніверсітэта.

З гэтай мэтай просім Вас прайсці рэгістрацыю ў Лічбавым кабінеце абітурыента і:

  • Атрымоўвацьанлайн-кансультацыі (шматканальны чат) аб парадку і ўмовах паступлення для атрымання вышэйшай адукацыі, па пытаннях прыёму дакументаў і працы прыёмнай камісіі ўніверсітэта

  • Рэгулярна атрымоўваць навінавую рассылку пра прафарыентацыйныя мерапрыемствы для абітурыентаў

  • Вызначыць форму навучання, спецыяльнасць (групу спецыяльнасцяў), на якую Вы збіраецеся паступаць

  • Скараціць час асабістай падачы дакументаў у прыёмную камісію ўніверсітэта, сфарміраваўшы анкету і заяву патэнцыйнага абітурыента і прымацаваўшы сканкопіі (фота) неабходных дакументаў

  • Раздрукаваць заяву для ўдзелу ў конкурсе і дагавор на падрыхтоўку спецыяліста з вышэйшай адукацыяй, якія неабходна падаць у прыёмную камісію

  • Вызначыць дату і час асабістай падачы арыгіналаў дакументаў у прыёмную камісію (рэгістрацыя ў электроннай чарзе)

  • Атрымоўваць у рэжыме рэальнага часу інфармацыю пра ход апрацоўкі дакументаў прыёмнай камісіяй універсітета і вынікі залічэння ва ўніверсітэт 

  

 

Дакументы, якія прадстаўляюцца абітурыентамі ў прыёмную камісію ГрДУ імя Янкі Купалы
 
    Асноўны пакет дакументаў для ўдзелу ў конкурсе для атрымання вышэйшай адукацыі ў ГрДУ імя Янкі Купалы ўключае ў сябе:
    • дакумент, які сведчыць асобу (прад'яўляецца абітурыентам асабіста);

    • заяву на імя рэктара па вызначанай Міністэрствам адукацыі форме(афармляецца ў электронным выглядзе ў Лічбавым кабінеце абітурыента ці ў прыёмнай камісіі ўніверсітэта);

    • дакумент аб адукацыі (арыгінал(ы)):

      • атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі(для асоб, якія атрымалі агульную сярэднюю адукацыю);

      • дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі з дадаткам да яго(для асоб, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную адукацыю на аснове агульнай базавай адукацыі);

      • атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі і дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі з дадаткам да яго (для асоб, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную адукацыю на аснове агульнай сярэдняй адукацыі);

      • дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дадаткам да яго(для асоб, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную адукацыю на аснове агульнай базавай адукацыі);

      • атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі і дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дадаткам да яго(для асоб, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную адукацыю на аснове агульнай сярэдняй адукацыі)

    • сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання (арыгіналы), праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у год прыёму або ў годзе, які папярэднічае году прыёму;

    • сертыфікаты цэнтралізаванага экзамену (арыгіналы), праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у год прыёму або ў годзе, які папярэднічае году прыёму (для асоб, якія скончылі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023 і далейшыя гады)

    • характарыстыку, выдадзеную ўстановай адукацыі па форме і ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі(для асоб, якія атрымалі агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную або сярэднюю спецыяльную адукацыю ў год прыёму);

    • медыцынскую даведку аб стане здароўя па форме, устаноўленайМіністэрствам аховы здароўя(за выключэннем асоб, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы);

    • дагавор аб падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў 2-х экзэмплярах (афармляецца ў адпаведнасці з устаноўленай формай у электронным выглядзе ў Лічбавым кабінеце абітурыента або ў прыёмнай камісіі ўніверсітэта – для асоб, якія ўдзельнічаюць у конкурсе за кошт сродкаў бюджэту);



    • дагавор аб падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй на платнай аснове ў 2-х экзэмплярах (афармляецца ў адпаведнасці з устаноўленай формай у электронным выглядзе ў Лічбавым кабінеце абітурыента або ў прыёмнай камісіі ўніверсітэта – для асоб, якія ўдзельнічаюць у конкурсе на платнай аснове);

    • 4 фотаздымкі памерам 3х4 см;

    • канверт маркіраваны просты(для перасылкі простай пісьмовай карэспандэнцыі ў межах Рэспублікі Беларусь);



    Дадаткова пры неабходнасці і наяўнасці прадстаўляюцца:

    • дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста (рабочага, служачага) у 3-х экзэмплярах(для асоб, якія ўдзельнічаюць у конурсе на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыяліста);

    • рэкамендацыя з апошняга месца працы (службы) або рэкамендацыя педагагічнага савета ўстановы адукацыі, якую скончыў абітурыент(для асоб, якія ўдзельнічаюць у конурсе на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыяліста)

    • выпіска з працоўнай кніжкі, засведчаная копія працоўнай кніжкі і (або) копія грамадзянска-прававога дагавора, і (або) копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка, і (або) дакументы, якія пацвярджаюць ажыццяўленне асобамі дзейнасці, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай (для абітурыентаў, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту ў завочнай форме атрымання адукацыі (з поўным тэрмінам навучання));

    • даведка аб пацверджанні знаходжання ў спісачным складзе нацыянальнай або зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па віду (відах) спорту, выдадзеная Міністэрствам спорту і турызму (для асоб, якія паступаюць на завочную форму атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту (поўны тэрмін навучання) і ўключаных у спісачны склад нацыянальных і зборных каманд Рэспублікі Беларусь па відах спорту на дату падачы дакументаў у прыёмную камісію УВА);

    • дакументы, якія пацвярджаюць ажыццяўленне абітурыентам догляду дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, а таксама дзіцяці ва ўзросце да 18 гадоў, інфектаванага вірусам імунадэфіцыту чалавека ці хворага на СНІД(для абітурыентаў, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі ў завочнай форме атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту (поўны тэрмін навучання));

    • пасведчанне інваліда (арыгінал і копія)(для дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідаў I, II ці III групы);

    • заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай або медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі аб адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў да навучання па абранай спецыяльнасці і прысвойванай кваліфікацыі (для асоб з парушэннем зроху, слыху, функцый апорна-рухальнага апарату, дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідаў I, II ці III групы);

    • заключэнне дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі або даведка аб засваенні адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі (для асоб з парушэннем зроху, слыху, функцый апорна-рухальнага апарату);

    • класіфікацыйная кніжка спартсмена (арыгінал і копія), якая пацвярджае наяўнасць спартыўнага разраду не ніжэй за III, або пасведчанне (арыгінал і копія) аб спартыўным званні «Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа» або «Майстар спорту Рэспублікі Беларусь», або даведка, якая пацвярджае спартыўныя дасягненні, выдадзеная Міністэрствам спорту і турызму, галоўным упраўленнем (упраўленнем) спорту і турызму абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта(для асоб, якія паступаюць для атрымання адукацыі па спецыяльнасці «Трэнерская дзейнасць (з указаннем віду спорту)»);

    • класіфікацыйная кніжка спартсмена (арыгінал і копія), якая пацвярджае наяўнасць II і вышэйшага спартыўнага разраду (для асоб, якія паступаюць на ваенны факультэт па спецыяльнасці «Фізічная культура»);

    • дакументы, якія пацвярджаюць права абітурыента на залічэнне БЕЗ УСТУПНЫХ ІСПЫТАЎ 
      у адпведнасці з пунктамі 23, 24Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі
      (калі такія дакументы маюцца)



 

 

 

3z Q1XmVq1M 
  • Дакументы ў прыёмную камісію УВА падаюцца абітурыентамі асабіста або іх прадстаўнікамі.

  • У выпадку падачы дакументаў асабіста абітурыентам дакумент, які сведчыць асобу, прад'яўляецца ім асабіста.

  • У выпадку падачы дакументаў ад імя непаўнагадовага абітурыента яго законным прадстаўніком (адзін з бацькоў) прад'яўляюцца дакументы, якія сведчаць асобу і статус законнага прадстаўніка, і копія дакумента, які сведчыць асобу абітурыента.

  • У выпадку падачы дакументаў ад імя абітурыента яго прадстаўніком, які дзейнічае на падставе даверанасці, прад'яўляюцца дакумент, які сведчыць асобу прадстаўніка, копія дакумента, які сведчыць асобу абітурыента, і даверанасць, засведчаная натарыяльна або ўпаўнаважанай службовай асобай.

  • Прыёмная камісія мае права дадаткова запытаць у абітурыента дакументы, неабходныя для прыняцця адпаведнага рашэння.



  • Тэрміны прыёму дакументаў ва УВА вызначаюцца штогод Міністэрствам адукацыі.