Для атрымання другой і наступнай вышэйшай адукацыі па ўсіх спецыяльнасцях і формах атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту і на платнай аснове, па якіх ГрДУ імя Янкі Купалы ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, прымаюцца:
-
асобы, якія маюць дыплом аб вышэйшай адукацыі, дыплом бакалаўра або дыплом магістра і пералічаны ў пункце 3 Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі(у тым ліку замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія паступаюць у адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь);
-
студэнты III – VI курсаў устаноў вышэйшай адукацыі, якія маюць па выніках бягучай атэстацыі адзнакі па вывучаных вучэбных дысцыплінах за ўвесь перыяд навучання не ніжэй за 7 (сем) балаўпа дзесяцібальнай шкале.
Прыём для атрымання другой і наступнай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту і на платнай аснове ажыццяўляецца на падставе заключэння дэкана факультэта аб магчымасці навучання:
-
з першага курса(пры значнай неадпаведнасці зместу вучэбных дысцыплін атрыманай раней спецыяльнасці патрабаванням падрыхтоўкі спецыяліста па другой спецыяльнасці, а таксама для асоб, якія паступаюць на спецыяльнасці 6-05-0215-01 «Музычная народная інструментальная творчасць», 6-05-0211-05 «Графічны дызайн і мультымедыядызайн»).
Абітурыенты, якія паступаюць для атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, здаюць уступныя іспыты ў адпаведнасці з Парадкам прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі ва ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» на 2023 годі ўдзельнічаюць у конкурсе сярод асоб, якія паступаюць ва ўніверсітэт для атрымання першай вышэйшай адукацыі.
Абітурыенты, якія паступаюць для атрымання адукацыі на платнай аснове, здаюць уступныя іспыты ў адпаведнасці з Парадкам прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі ва ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» на 2023 годі карыстаюцца правам пазаконкурснага залічэння (за выключэннем асоб, якія паступаюць на спецыяльнасці 6-05-0215-01 «Музычная народная інструментальная творчасць», 6-05-0211-05 «Графічны дызайн і мультымедыядызайн»).
-
з другога і наступных курсаў (пры нязначнай неадпаведнасці зместу вучэбных дысцыплін атрыманай раней спецыяльнасці патрабаванням падрыхтоўкі спецыяліста па другой спецыяльнасці (за выключэннем асоб, якія паступаюць на спецыяльнасці 6-05-0215-01 «Музычная народная інструментальная творчасць», 6-05-0211-05 «Графічны дызайн і мультымедыядызайн»)) пры наяўнасці вакантных месцаў на адпаведным курсе.
Залічэнне для атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове ажыццяўляецца без уступных іспытаў на падставе заключанага ва ўстаноўленым парадку дагавора аб падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй.
Другую і наступную вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў бюджэту ў парадку, вызначанымПравіламі прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі, маюць права атрымоўваць:
-
асобы, пералічаныя ў пункце 3Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі, якія навучаюцца або атрымалі першую і наступную вышэйшую адукацыю ў Рэспубліцы Беларусь на платнай аснове;
-
асобы, пералічаныя ў пункце 3Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі, якія навучаліся на платнай аснове больш за палову тэрміну навучання, пры ўмове, што яны атрымоўваюць вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў бюджэту ўпершыню;
-
асобы, якія атрымалі першую і наступную вышэйшую адукацыю ў Рэспубліцы Беларусь за кошт сродкаў бюджэту і якім супрацьпаказана праца па атрыманай раней спецыяльнасці ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя, пры наяўнасці заключэння медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі;
-
супрацоўнікі ўстаноў спецыяльнай адукацыі ўсіх відаў для дзяцей-інвалідаў і дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры паступленні на спецыяльнасць «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя».
Асобы, якія атрымалі першую і наступную вышэйшую адукацыю ва ўстановах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь на платнай аснове або навучаліся на платнай аснове больш за палову тэрміну навучання, пры ўмове, што яны атрымоўваюць вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў бюджэту ўпершыню, і паступаюць у ГрДУ імя Янкі Купалы для атрымання другой або наступнай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, прадстаўляюць даведку, якая пацвярджае факт атрымання першай і наступнай вышэйшай адукацыі на платнай аснове, у адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі ад 21.06.2012 № 67.
У выпадку, калі колькасць заяў, пададзеных асобамі, якія паступаюць для атрымання другой і наступнай вышэйшай адукацыі і карыстаюцца правам пазаконкурснага залічэння, перавышае колькасць месцаў, якія прадстаўляюцца для атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове, іх залічэнне ажыццяўляецца ў парадку пераліку:
-
асобы, якія маюць дыплом аб вышэйшай адукацыі з адзнакай;
-
асобы, якія маюць большы (не менш за адзін год) стаж працы (перыяд ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці або дзейнасці, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай);
-
асобы, якія маюць ільготы ў адпаведнасці з пунктам 7 артыкула 18 Закона Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2009 года «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2009 г., N 17, 2/1561);
-
асобы, якія маюць ільготы ў адпаведнасці з падпунктам 2.2 пункта 2 артыкула 19, падпунктам 2.2 пункта 2 артыкула 20, падпунктам 1.3 пункта 1 артыкула 21, падпунктам 1.3 пункта 1 артыкула 22, падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 23 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый»;
-
асобы, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу (службу ў рэзерве) у год прыёму або ў годзе, які папярэднічае году прыёму, і маюць рэкамендацыі воінскіх часцей, органаў пагранічнай службы на навучанне ва ўстановах адукацыі.
Абітурыенты, якія паступаюць для атрымання другой і наступнай вышэйшай адукацыі,падаюць у прыёмную камісію НАСТУПНЫЯ ДАКУМЕНТЫ:
-
заяву на імя рэктарапа вызначанай форме;
-
арыгіналы сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання, праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у год прыёму або ў годзе, які папярэднічае году прыёму (для асоб, якія паступаюць на поўны тэрмін навучання (з першага курса));
-
дыплом (з дадаткам) аб вышэйшай адукацыі і яго ксеракопію(для абітурыентаў, якія маюць вышэйшую адукацыю);
-
пісьмовую згоду дэкана факультэта па месцы асноўнай вучобы і выпіску з залікова-экзаменацыйных ведамасцей бягучай атэстацыі;
-
пісьмовую згоду кіраўніка ўстановы вышэйшай адукацыі (УВА) па месцы асноўнай вучобы і даведку аб тым, што абітурыент з’яўляецца навучэнцем (з указаннем вынікаў засваення зместу адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі на дату выдачы даведкі), засведчаныя подпісам кіраўніка УВА і пячаткай УВА (для студэнтаў іншых УВА);
-
выпіску (копію) з працоўнай кніжкі, і (або) копію грамадзянска-прававога дагавора, і (або) копію пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка, і (або) дакументы, якія пацвярджаюць ажыццяўленне асобамі дзейнасці, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай (пры наяўнасці);
-
медыцынскую даведку аб стане здароўяпа форме, устаноўленайМіністэрствам аховы здароўя;
-
дакументы, якія пацвярджаюць права абітурыента на льготы пры прыёме на навучанне (при іх наяўнасці);
-
4 фотаздымкі памерам 3х4 см;
-
канверт маркіраваныпросты(для перасылкі простай пісьмовай карэспандэнцыі ў межах Рэспублікі Беларусь);
-
дакумент, які сведчыць асобу, прад’яўляецца абітурыентам асабіста.