Інфармацыйна-даведачная служба "Абітурыент"

Інфармацыйна-даведачная служба "Абітурыент" тел. +375 (152) 67-01-01 (шматканальны)
МТС: +375 (33) 35 44 500
Life: +375 (25) 77 44 500
Email: abit@grsu.by

 
 
Пераважнае права на залічэнне
 
 
 

На месцы, якія засталіся пасля залічэння абітурыентаў на падставе пунктаў 23 (без уступных іспытаў) і 26 (па-за конкурсам)Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі, залічваюцца абітурыенты па конкурсе на аснове агульнай сумы балаў.

ПЕРАВАЖНАЕ ПРАВА НА ЗАЛІЧЭННЕ ПРЫ РОЎНАЙ АГУЛЬНАЙ СУМЕ БАЛАЎ у адпаведнасці з пунктам 27Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыіў парадку пераліку маюць абітурыенты, якія:

  • атрымалі больш высокі бал на ўступным іспыце па першым прадмеце профільнага іспыту;

  • атрымалі больш высокі бал на ўступным іспыце па другім прадмеце профільнага іспыту;

  • маюць больш высокі бал у дакуменце аб адукацыі па першым прадмеце профільнага іспыту;

  • маюць больш высокі бал у дакуменце аб адукацыі па другім прадмеце профільнага іспыту;

  • маюць больш высокі сярэдні бал дакумента аб адукацыі;

  • прайшлі тэрміновую ваенную службу (службу ў рэзерве) у год прыёму або ў годзе, які папярэднічае году прыёму, і маюць рэкамендацыі воінскіх часцей, органаў пагранічнай службы на навучанне ва ўстановах адукацыі;

  • прайшлі навучанне ў профільных класах (групах) ваенна-патрыятычнай накіраванасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і маюць рэкамендацыі педагагічнага саветаўстановы адукацыі, якую яны скончылі;

  • з’яўляюцца інвалідамі I або II групы, дзецьмі-інвалідамі ва ўзросце да 18 гадоў, і прадставілі пры прыёме дакументаў адпаведнае пасведчанне і заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі або медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі аб адсутнасці супрацьпаказанняў да навучання па атрымоўваемай спецыяльнасці;

  • маюцьільготы ў адпаведнасці з падпунктам 7.1 пункта 7 артыкула 18 Закона Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2009 г. № 9-З «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый»;

  • маюць ільготы ў адпаведнасці з падпунктам 2.2 пункта 2 артыкула 19, падпунктам 2.2 пункта 2 артыкула 20, падпунктам 1.3 пункта 1 артыкула 21, падпунктам 1.3 пункта 1 артыкула 22, падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 23 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый»;

  • маюць прафесійна-тэхнічную адукацыю і стаж працы (перыяд ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці або дзейнасці, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай) па абраным профілі спецыяльнасці не менш за адзін з паловай года на дату падачы дакументаў у прыёмныя камісіі УВА, пры паступленні на завочную форму атрымання адукацыі па абраным профілі (кірунку) адукацыі;

  • маюць большы (не менш за адзін год) стаж працы (перыяд ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці або дзейнасці, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай) па абраным профілі (кірунку) адукаціпры паступленні на завочную форму атрымання адукацыі;

  • з’яўляюцца пераможцамі рэспубліканскага моладзевага конкурсу «100 ідэй для Беларусі»пры паступленні на спецыяльнасці, якія адпавядаюць профілю іх конкурснага праекта;

  • з’яўляюцца чальцамі валанцёрскага руху «Добрае сэрца» грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».