Інфармацыйна-даведачная служба "Абітурыент"

Інфармацыйна-даведачная служба "Абітурыент" тел. +375 (152) 67-01-01 (шматканальны)
МТС: +375 (33) 35 44 500
Life: +375 (25) 77 44 500
Email: abit@grsu.by

 
 
Найвышэйшы бал па прадметах уступных іспытаў
 
 
 
 

НАЙВЫШЭЙШЫ БАЛ ПА АДПАВЕДНЫХ ПРАДМЕТАХ УСТУПНЫХ ІСПЫТАЎ у адпаведнасці з пунктам 25 ПРАВІЛАЎ прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыівыстаўляецца:

  • пераможцам (дыпломы I, II, III ступені) рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах або пераможцам (дыплом I ступені) трецяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму, па адпаведным прадмеце ўступнага іспыту;

  • пераможцам (дыпломы I, II, III ступені) рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах або пераможцам (дыплом I ступені) трецяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы і астраноміі, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму, па прадмеце профільнага іспыту «Фізіка»;

  • пераможцам (дыпломы I, II, III ступені) рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах або пераможцам (дыплом I ступені) трецяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму, па прадмеце профільнага іспыту «Гісторыя Беларусі»або «Сусветная гісторыя (навейшы час)» (на выбар абітурыента);

  • пераможцам (дыпломы I, II, III ступені) рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах або пераможцам (дыплом I ступені) трецяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму, па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»;

  • пераможцам (дыпломы I, II, III ступені) рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах або пераможцам (дыплом I ступені) трецяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове і літаратуры, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму, па вучэбным прадмеце «Руская мова»;

  • асобам, якім прысвоена спартыўнае званне «Майстар спорту Рэспублікі Беларусь» або «Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа» выстаўляецца найвышэйшы бал, устаноўлены для ацэнкі вынікаў уступнага іспыту пы дысцыпліне «Фізічная культура і спорт» пры паступленні на спецыяльнасці груп спецыяльнасцяў «Фізічная культура і спорт» і «Падрыхтоўка педагогаў у галіне фізічнай культуры».