Інфармацыйна-даведачная служба "Абітурыент"

Інфармацыйна-даведачная служба "Абітурыент" тел. +375 (152) 67-01-01 (шматканальны)
МТС: +375 (33) 35 44 500
Life: +375 (25) 77 44 500
Email: abit@grsu.by

 
 
Залічэнне па-за конкурсам
 
 
 
 

ПА-ЗА КОНКУРСАМпры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэй за 6 (шэсць) балаў па прадметах уступных іспытаў у адпаведнасці з пунктам 26 Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыіна месцы, якія засталіся пасля залічэння абітурыентаў без уступных іспытаў на падставе пункта 23 Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі, залічваюцца:

  • дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькаў, а таксама асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, пры паступленні на ўсе спецыяльнасці (за выключэннем залічэння на кірункі адукацыі «Эканоміка», а таксама спецыяльнасці «Міжнароднае права», «Правазнаўства», «Эканамічнае права», «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», «Лінгвакраіназнаўства») (у колькасці да 30 адсоткаў ад кантрольных лічбаў прыёму (лічбаў прыёму));

  • удзельнікі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму, узнагароджаныя пахвальным водзывам, пры паступленні на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці;

  • асобы, якія занялі ў год прыёму або ў годзе, які папярэднічае году прыёму, 2-е і 3-е месцы на афіцыйных чэмпіянатах Рэспублікі Беларусь, 1-е месца ў афіцыйных фіналах кубкаў, на першынствах, Алімпійскіх днях моладзі Рэспублікі Беларусь па відах спорту, якія ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў і ўключаны ў рэестр відаў спорту Рэспублікі Беларусь і (або) па якіх Міністэрствам спорту і турызму сфарміраваны нацыянальныя каманды Рэспублікі Беларусь па відах спорту, пры паступленні на спецыяльнасці кірунку адукацыі «Фізічная культура і спорт»;

  • выпускнікі вучылішчаў алімпійскага рэзерву, якія атрымалі ў год, які завяршыўся ў год прыёму, сярэднюю спецыяльную адукацыю за кошт сродкаў бюджэту, пры паступленні на спецыяльнасці кірунку адукацыі «Фізічная культура і спорт»;

  • выпускнікі ўстановы адукацыі «Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча», дзяржаўнай установы адукацыі «Спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», установы адукацыі «Спецыялізаваны ліцэй Міністэрства ўнутранных спраў Рэспублікі Беларусь» і кадэцкіх вучылішчаў, якія скончылі ў год паступлення дадзеныя ўстановы. Залічэнне названых выпускнікоў ажыццяўляецца пры паступленні ва УВА Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства абароны і на ваенныя факультэты на спецыяльнасці, пералікі якіх вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, Міністэрствам абароны адпаведна, а таксама ва УВА Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, акрамя спецыяльнасцяў для органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю (у колькасці да 30 адсоткаў ад кантрольных лічбаў прыёму (лічбаў прыёму));

  • асобы, якія маюць рэкамендацыі воінскіх часцей, органаў пагранічнай службы, органаў унутраных спраў на навучанне ва ўстановах адукацыі, пры паступленні ва УВА Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства абароны і на ваенныя факультэты на спецыяльнасці, пералікі якіх вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, Міністэрствам абароны адпаведна, а таксама ва УВА Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта (у колькасці да 30 адсоткаў ад кантрольных лічбаў прыёму (лічбаў прыёму)). Да такіх асоб адносяцца прапаршчыкі, салдаты і сяржанты, якія праходзяць ваенную службу па кантракце, вайскоўцы тэрміновай ваеннай службы, якія праслужылі не менш за шэсць месяцаў, грамадзяне, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу (службу ў рэзерве) у год прыёму або ў годзе, які папярэднічае году прыёму, асобы радавога і малодшага начальніцкага складу органаў унутраных спраў, вайскоўцы (акрамя старшага і вышэйшага афіцэрскага складу) унутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў;

  • асобы, якія прайшлі навучанне ў профільных класах (групах) ваенна-патрыятычнай накіраванасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і засвоілі вучэбную праграму факультатыўных заняткаў «Гатовыя Радзіме служыць!» (пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэй за 6 (шэсць) балаў па ўсіх вучэбных прадметах вучэбнага плана і рэкамендацыі педагагічнага савета ўстановы адукацыі, якую яны скончылі), пры паступленні ва УВА Міністэрства абароны і на ваенныя факультэты на спецыяльнасці, пералік якіх вызначаецца Міністэрствам абароны (у колькасці да 30 адсоткаў ад кантрольных лічбаў прыёму (лічбаў прыёму));

  • асобы, якія прайшлі навучанне ў профільных класах (групах) ваенна-патрыятычнай накіраванасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і засвоілі вучэбную праграму факультатыўных заняткаў «Юны пагранічнік» (пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэй за 6 (шэсць) балаў па ўсіх вучэбных прадметах вучэбнага плана і рэкамендацыі педагагічнага савета ўстановы адукацыі, якую яны скончылі), пры паступленні ва УВА Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, а таксама ў інтарэсах ораганаў пагранічнай службы ва УВА Міністэрства абароны і на ваенныя факультэты (у колькасці да 30 адсоткаў ад кантрольных лічбаў прыёму (лічбаў прыёму));


  • асобы, якія маюць рэкамендацыі органаў пагранічнай службы, пры залічэнні ва УВА Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, а таксама ў інтарэсах ораганаў пагранічнай службы пры залічэнні ва УВА Міністэрства абароны і на ваенныя факультэты, за выключэннем спецыяльнасцяў «Міжнароднае права», «Правазнаўства», «Эканамічнае права», а таксама ва УВА Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (у колькасці да 30 адсоткаў ад кантрольных лічбаў прыёму (лічбаў прыёму)). Да такіх асоб адносяцца прапаршчыкі, салдаты і сяржанты, якія праходзяць ваенную службу па кантракце ў органах пагранічнай службы, вайскоўцы тэрміновай ваеннай службы, якія праслужылі ў органах пагранічнай службы не менш за шэсць месяцаў, грамадзяне, звольненыя з тэрміновай ваеннай службы з органаў пагранічнай службы ў запас у год прыёму або ў годзе, які папярэднічае году прыёму;

  • асобы, якія праходзілі тэрміновую ваенную службу ў штатных падраздзяленнях ганаровай варты Узброеных Сіл, органаў пагранічнай службы, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў (выслужылi ўстаноўлены тэрмін ваеннай службы па прызыву і былі звольненыя з тэрміновай ваеннай службы ў запас у год прыёму або ў годзе, які папярэднічае году прыёму)маюць рэкамендацыю службовай асобы, якая ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва зводнай ротай ганаровай варты пры падрыхтоўцы і правядзенні дзяржаўных урачыстых мерапрыемстваўі паступаюць для атрымання першай вышэйшай адукацыі (у колькасці да 10 адсоткаў ад кантрольных лічбаў прыёму (лічбаў прыёму)).




  • асобы, якія маюць прафесійна-тэхнічную адукацыю па спецыяльнасцях, адпаведных абранаму профілю (кірунку) вышэйшай адукацыі, пералік якіх вызначаецца Міністэрствам адукацыі, і не менш за два гады на дату падачы дакументаў у прыёмныя камісіі УВА працуюць на пасадзе служачага (па прафесіі рабочага) па профілі (кірунку) абранай спецыяльнасці або ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць ці дзейнасць, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай, па абраным профілі (кірунку) адукацыі пры паступленні на завочную форму атрымання адукацыі;

  • асобы, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу (службу ў рэзерве) у год прыёму або ў годзе, які папярэднічае году прыёму, маюць рэкамендацыі воінскіх часцей, органаў пагранічнай службы на навучанне ва ўстановах адукацыіпры паступленні на завочную форму атрымання адукацыі на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці;

  • дзеці вайскоўцаў, загінулых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы, а таксама памерлых у перыяд праходжання ваеннай службы з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, непасрэдна звязаных са спецыфікай нясення ваеннай службы, акрамя выпадкаў, калі гібель (смерць) наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, з прычыны алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап’янення, самакалецтва або самагубства, калі яно не было выклікана хваравітым станам або давядзеннем да самагубства, пры паступленні ва УВА Міністэрства абароны і на ваенныя факультэты.

 

 

  3z Q1XmVq1M
  • У выпадку, калі колькасць заяў, пададзеных абітурыентамі для ўдзелу па-за конкурсам, перавышае колькасць месцаў, выдзеленых для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах залічэння па-за конкурсам, залічваюцца абітурыенты, якія маюць больш высокую агульную суму балаў, падлічаную па выніках здачы ўступных іспытаў і сярэдняга бала дакумента аб адукацыі, а пры роўнай агульнай колькасці балаў – тыя, якія маюць пераважнае права на залічэнне, вызначанае ў адпаведнасці з часткай другой пункта 27 Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі.

Падрабязней...

  • Абітурыенты, якія не праходзяць па дадзеным конкурсе, маюць права ўдзельнічаюць у конкурсе на агульных падставах.