Приемная комиссия

CALL- центр "Абитуриент" тел. +375 (152) 73-01-01 (многоканальный)
МТС: +375 (33) 35 44 500
Life: +375 (25) 77 44 500
Email: abit@grsu.by

 

 
Критерии оценки уровня подготовки абитуриентов на вступительном испытании
для получения высшего образования II ступени по специальности
1-21 80 06 «Сравнительно-историческое, типологическое и сопоставительное языкознание»
 
 

 

Баллы  Показатели оценки знаний на вступительном испытании
10 баллов
  • сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх раздзелах праграмы да ўступнага экзамена;
  • дакладнае выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, стылістычна граматны, лагічна правільны выклад адказаў на пытанні;
  • бездакорнае валоданне матэрыялам раздзелаў навучальнай дысцыпліны, уменне яго эфектыўна выкарыстоўваць у пастаноўцы і вырашэнні навуковых і прафесійных задач;
  • здольнасць самастойна і творча вырашаць складаныя праблемы ў нестандартнай сітуацыі;
  • поўнае і глыбокае засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры па ўсіх раздзелах, якая рэкамендавана праграмай да ўступнага экзамену ў магістратуру;
  • здольнасць арыентавацца ў лінгвістычных тэорыях, канцэпцыях і накірунках у розных раздзелах і даваць ім крытычную ацэнку, выкарыстоўваць навуковыя дасягненні сумежных дысцыплін.
9 баллов
  • сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх раздзелах праграмы да ўступнага экзамена;
  • дакладнае выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, стылістычна граматны, лагічна правільны выклад адказаў на пытанні;
  • свабоднае валоданне матэрыялам раздзелаў навучальнай дысцыпліны, уменне яго эфектыўна выкарыстоўваць у пастаноўцы і вырашэнні навуковых і прафесійных задач. Дапускаецца адна недакладнасць, якая лёгка выпраўляецца самім прэтэндэнтам у магістратуру;
  • здольнасць самастойна вырашаць складаныя праблемы ў нестандартнай сітуацыі ў межах праграмы да ўступнага экзамена у магістратуру;
  • поўнае засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры па ўсіх раздзелах мовазнаўства, якая рэкамендавана праграмай да ўступнага экзамену ў магістратуру;
  • уменне арыентавацца ў тэорыях, канцэпцыях і накірунках па розных раздзелах мовазнаўства і даваць ім крытычную ацэнку.
8 баллов
  • сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх раздзелах курса у аб’ёме праграмы для паступаючых у магістратуру;
  • выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, стылістычна граматны, лагічна правільны выклад адказаў на пастаўленыя пытанні, уменне рабіць абгрунтаваныя высновы;
  • валоданне матэрыялам раздзелаў навучальнай дысцыпліны, уменне эфектыўна выкарыстоўваць гэты матэрыял у пастаноўцы і вырашэнні навуковых і прафесійных задач. У адказе дапускаюцца дзве-тры недакладнасці, якія прэтэндэнт у магістратуру, улічыўшы заўвагу экзаменатара, выпраўляе сам;
  • здольнасць самастойна вырашаць складаныя праблемы ў межах праграмы для прэтэндэнтаў у магістратуру;
  • засваенне асноўнай і часткова дадатковай літаратуры па ўсіх раздзелах мовазнаўства, якая рэкамендавана праграмай да ўступнага экзамену ў магістратуру;
  • уменне арыентавацца ў тэорыях, канцэпцыях і накірунках па розных раздзелах мовазнаўства і даваць ім крытычную ацэнку.
7 баллов
  • сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх раздзелах праграмы для паступаючых у магістратуру;
  • выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, стылістычна граматны, лагічна правільны выклад адказаў на пастаўленыя пытанні, уменне рабіць абгрунтаваныя высновы;
  • валоданне матэрыялам раздзелаў навучальнай дысцыпліны, уменне эфектыўна выкарыстоўваць дадзены матэрыял у пастаноўцы і вырашэнні навуковых і прафесійных задач. У адказе дапускаюцца дзве-тры недакладнасці або не больш, чым адна памылка. Паступаючы ў магістратуру ўпэўнена адказвае на дадатковыя пытанні, што звязаны з асноўнымі лінгвістычнымі паняццямі і з’явамі;
  • здольнасць самастойна вырашаць складаныя праблемы ў межах праграмы для паступаючых у магістратуру;
  • засваенне толькі асноўнай літаратуры, рэкамендаванай праграмай да ўступнага экзамену ў магістратуру.
6 баллов
  • дастаткова поўныя і сістэматызаваныя веды ў аб’ёме праграмы для паступаючых у магістратуру;
  • выкарыстанне неабходнай навуковай тэрміналогіі, лінгвістычна і лагічна правільныя адказы на пастаўленыя пытанні, уменне рабіць абгрунтаваныя высновы;
  • частковае валоданне матэрыялам раздзелаў вучэбных дысцыплін, вынесеных на ўступны экзамен, уменне выкарыстоўваць гэты матэрыял у пастаноўцы і вырашэнні навуковых і прафесійных задач. Пры асвятленні пытанняў дапускаюцца памылкі, але падчас адказу на дадатковыя пытанні, што звязаны з асноўнымі лінгвістычнымі паняццямі і з’явамі, дэманструецца поўнае ўзнаўленне патрэбнага праграмнага матэрыялу з неістотнымі памылкамі;
  • засваенне толькі асноўнай літаратуры, рэкамендаванай для падрыхтоўкі да ўступнага экзамену ў магістратуру.
5 баллов
  • дастатковыя веды ў аб’ёме праграмы для паступаючых у магістратуру;
  • пры адказе выяўляецца не заўсёды асэнсаванае ўзнаўленне праграмнага матэрыялу. Доказы або адсутнічаюць, або прыводзяцца фрагментарна, без лагічнай узаемасувязі;
  • у адказах на дадатковыя пытанні, што звязаны з асноўнымі лінгвістычнымі паняццямі і з’явамі, выяўляюцца пэўныя цяжкасці ў выкарыстанні лінгвістычнай тэрміналогіі;
  • засваенне толькі асноўнай літаратуры, рэкамендаванай для падрыхтоўкі да ўступнага экзамену ў магістратуру.
4 балла
  • дастатковы аб’ём ведаў у межах праграмы для паступаючых у магістратуру;
  • выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, выклад адказаў на пытанні з істотнымі лінгвістычнымі і лагічнымі памылкамі. Адказ падаецца недакладна або схематычна ці на канкрэтных прыкладах;
  • не заўсёды правільныя адказы на дадатковыя пытанні, адносна слабая арыентацыя ў вывадах і абагульненнях;
  • засваенне толькі часткі асноўнай літаратуры, рэкамендаванай для падрыхтоўкі да ўступнага экзамену ў магістратуру.
3 балла
  • недастатковы аб’ём ведаў у межах праграмы для паступаючых у магістратуру;
  • частковае веданне толькі асноўнай літаратуры, рэкамендаванай для падрыхтоўкі да ўступнага экзамену ў магістратуру;
  • выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, выклад адказаў на пытанні з істотнымі лінгвістычнымі і лагічнымі памылкамі;
  • няўменне арыентавацца ў асноўных тэорыях, канцэпцыях і напрамках у межах мовазнаўчых дысцыплін, матэрыял якіх выносіцца на ўступны экзамен у магістратуру.
2 балла
  • фрагментарныя веды ў межах праграмы для паступаючых у магістратуру;
  • веданне толькі асобных літаратурных крыніц, рэкамендаваных праграмай для падрыхтоўкі да ўступнага экзамену ў магістратуру;
  • няўменне выкарыстоўваць лінгвістычную тэрміналогію, наяўнасць у адказе грубых фактычных, стылістычных і лагічных памылак;
  • няздольнасць выправіць памылкі нават з дапамогай рэкамендацый выкладчыка.
1 балл
  • адсутнасць ведаў і кампетэнцыі ў межах праграмы для паступаючых у магістратуру.
0 баллов
  • адмова ад адказу, адсутнасць мінімальных ведаў па дысцыпліне.