Приемная комиссия

CALL- центр "Абитуриент" тел. +375 (152) 73-01-01 (многоканальный)
МТС: +375 (33) 35 44 500
Life: +375 (25) 77 44 500
Email: abit@grsu.by

 

 
Программа вступительного испытания для получения высшего образования II ступени
по специальности
1-21 80 06 «Сравнительно-историческое, типологическое и сопоставительное языкознание»
в 2017 году
 
 
 
 
 
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

 


Дадзеная праграма прызначана для падрыхтоўкі і здачы ўступнага экзамену ў магістратуру па спецыяльнасці 1-21 80 06 «Параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства». Экзамен прызваны выявіць кампетэнтнасць паступаючых у магістратуру ў пытаннях, што звязаны з тэарэтычнымі праблемамі навукі пра мову, гісторыяй станаўлення і развіцця лінгвістычнай навукі, метадамі лінгвістычных даследаванняў.
Праграма ўступнага экзамену грунтуецца на тыпавой праграме вучэбнай дысцыпліны «Агульнае мовазнаўства» (складальнік Н. Б. Мячкоўская. – Мінск, 2012) і адукацыйных стандартах першай ступені вышэйшай адукацыі.
Агульнае мовазнаўства – класічны мовазнаўчы курс, які спрыяе абагульненню ведаў, атрыманых пры чытанні ўводных лінгвістычных курсаў і пры засваенні тэарэтычнага матэрыялу ў галіне пэўнага (пэўных) прыватных курсаў той ці іншай мовы. Мэта курса – вызначыць спецыфіку мовы як уласцівасці чалавечага грамадства, акрэсліць агульныя і спецыфічныя асаблівасці ўнутранай арганізацыі моў свету, выявіць заканамернасці іх функцыянавання і развіцця.

 

Роля і месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста
Для сучаснай філалагічнай адукацыі важна таксама падкрэсліць шматаспектнасць бытавання мовы, шырокі спектр функцый, якія яна выконвае ў грамадстве, паказаць яе як адну з найбольш важных семіятычных сістэм, якая не толькі традыцыйна абслугоўвае патрэбы грамадства і індывіда, але і з’яўляецца ў значнай ступені базай або ўзорам для ўзнікнення новых знакавых сістэм, што пашыраюцца ў грамадстве інфармацыйнай эпохі, яе ролю і асаблівасці развіцця ва ўмовах глабальнай інфармацыйнай прасторы і пашырэння розных форм камунікацыі, пры аўтаматызацыі працэсаў пошуку і перапрацоўкі інфармацыі, стварэнні штучнага інтэлекту.
Не менш важная таксама роля курса «Агульнае мовазнаўства» ў пашырэнні як уласна лінгвістычнага, так і агульнанавуковага кругагляду спецыяліста-філолага, азнаямленні як з асноўнымі дасягненнямі мовазнаўства мінулага, так і найбольш актуальнымі праблемамі сучаснай лінгвістыкі, са зместам сумежных лінгвістычных дысцыплін.
Праграма ўступнага экзамену па агульным мовазнаўстве ў першую чаргу арыентуе прэтэндэнтаў на паступленне ў магістратуру на тыя веды, якія яны атрымалі ў працэсе вывучэння агульналінгвістычных дысцыплін. Падрыхтоўка да экзамену ў адпаведнасці з дадзенай праграмай будзе садзейнічаць фармаванню моўнай кампетэнцыі як асновы прафесійнай дзейнасці будучых спецыялістаў-філолагаў.

 

Сувязь з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана
З прычыны таго, што мова абслугоўвае амаль усе сферы чалавечай дзейнасці, з’яўляецца ўніверсальным сродкам пазнання навакольнага свету, лінгвістыка як навука пра мову (яе прыроду, функцыі, унутраную структуру, заканамернасці развіцця), мае шырокія сувязі з іншымі дысцыплінамі – гуманітарнымі, прыродазнаўчымі, фізіка-матэматычнымі, тэхнічнымі. На мяжы мовазнаўства з гэтымі навукамі ўзніклі новыя адгалінаванні лінгвістыкі, якія маюць свае метады даследавання моўных катэгорый і з’яў, свой вызначаны аб’ект, мэту і задачы даследавання. Такім чынам, сучаснае мовазнаўства паўстае як разгалінаваная шматаспектная лінгвістыка.

 

Мэта і задачы вучэбнай дысцыпліны
Уступны экзамен па агульным мовазнаўстве для тых, хто паступае ў магістратуру па спецыяльнасці 1-21 80 06 «Параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства», мае на мэце выявіць агульналінгвістычную падрыхтоўку прэтэндэнтаў на паступленне ў магістратуру, устанавіць ступень іх тэарэтычнай падрыхтаванасці да навуковай працы ў галіне кампаратыўных даследаванняў, азнаёмленасці з асноўнымі дасягненнямі лінгвістычнай навукі, асноўнымі раздзеламі і кірункамі лінгвістыкі, вызначыць іх здольнасць да аналізу фактаў канкрэтных моў у святле агульнатэарэтычных канцэпцый, да пастаноўкі навуковых задач і арыентацыі ў выбары правільных метадаў лінгвістычнага даследавання.

 

Патрабаванні да кампетэнтнасці (згодна з адукацыйным стандартам спецыяльнасці)
У выніку падрыхтоўкі да ўступнага экзамену паступаючыя ў магістратуру павінны ведаць асноўныя паняцці і метады агульнай лінгвістыкі, этапы развіцця мовазнаўства як асобнай навуковай дысцыпліны, актуальныя праблемы сучаснай лінгвістыкі; умець аналізаваць адзінкі кожнага ўзроўню мовы (фанетычнага, марфалагічнага, лексічнага, сінтаксічнага), выяўляць адлюстраванне ў мове асаблівасцей маўленчай сітуацыі; выкарыстоўваць метады лінгвістычных даследаванняў пры вырашэнні канкрэтных прыкладных задач; валодаць навыкамі комплекснага аналізу тэксту як аб’екта лінгвістычнага даследавання.

 

 

ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ

 

УВОДЗІНЫ
Агульнае мовазнаўства як навука. Мова як адна з асноўных адзнак чалавека, яе роля ў станаўленні чалавечага грамадства і ў сучасным грамадстве. Структура, мэта і задачы мовазнаўства. Сінхранічнае і дыяхранічнае, агульнае і прыватнае, тэарэтычнае і прыкладное, унутранае і знешняе мовазнаўства. Месца агульнага мовазнаўства ў сістэме мовазнаўчых дысцыплін як сістэмы навуковых ведаў аб мове.
Сувязь мовазнаўства з іншымі навукамі і яго месца сярод іх. Агульныя тэарэтычныя пытанні мовазнаўства і філасофіі, логіка і вывучэнне структуры мовы, псіхалогія і мовазнаўства, узаемаўплыў лінгвістыкі і гісторыі, літаратуразнаўства, тэорыі камунікацыі, семіётыкі. Метады прыродазнаўчых навук у вывучэнні мовы. Фізіка, матэматыка, геаграфія, фізіялогія, неўралогія і мовазнаўства. Сумежныя лінгвістычныя дысцыпліны і іх роля ў пазнанні мовы.

 

1. Мова як знакавая сістэма
Паняцце знака. Структура і тыпалогія знакаў. Паняцце знакавай сістэмы. Натуральныя і штучныя знакавыя сістэмы. Адрозненні знакаў, што выкарыстоўваюцца чалавекам, ад знакаў прадстаўнікоў іншых біялагічных відаў. Першая і другая сігнальныя сістэмы чалавека, агульнае і спецыфічнае ў іх адлюстраванні і інтэрпрэтацыі навакольнага свету. Умовы распазнавання знакаў. Сацыяльная абумоўленасць знакавых сістэм. Паняцце аб абсалютнай і адноснай матываванасці знака. Віды знакаў паводле ступені матываванасці.
Знакавыя сістэмы. Мова як адметная знакавая сістэма. Месца мовы сярод семіятычных сістэм чалавецтва. Агульнасеміятычныя ўласцівасці моўных знакаў. Розныя тыпы знакаў у структуры мовы.

 

2. Структура і дынамізм моўнай сістэмы
Сістэмнасць як вызначальная характарыстыка мовы. Паняцце аб сістэме. Сістэма і структура. Вучэнне В. фон Гумбальта аб сістэмнасці мовы. Сістэмны характар мовы і паняцце аб «значнасці» ў мове ў працах Ф. дэ Сасюра. Віды сістэмных сувязяў і адносін у мове. Сінхранія і дыяхранія, статыка і дынаміка ў моўнай сістэме.
Моўная дыхатамія Ф. дэ Сасюра. Трыхатамічная канцэпцыя Л. У. Шчэрбы. Мова і маўленне ў працах мовазнаўцаў 20 ст. Праблема вылучэння адзінак мовы і маўлення. Узроўневая структура мовы. Парадыгматычныя і сінтагматычныя адносіны на розных узроўнях мовы. Узаемасувязі і ўзаемаўплывы моўных узроўняў. Статыка і дынаміка моўных узроўняў.

 

3. Мова як сродак камунікацыі індывіда
Паняцце індывідуальнай моўнай сістэмы і яе суадносіны з сістэмай ідыяэтнічанай мовы. Маўленне як псіхічная рэакцыя на знешнія стымулы.
Псіхалагічны падыход да вывучэння мовы ў працах В. фон Гумбальта, А. Патабні, Бадуэна дэ Куртэнэ, Л. Шчэрбы, прадстаўнікоў школы младаграматызму. Узнікненне псіхалінгвістыкі, яе асноўная праблематыка. Вывучэнне працэсаў спараджэння і ўспрыняцця маўлення, дзіцячага маўлення, моўных афазій, асаблівасцей авалодвання роднай і замежнай мовамі, ідэнтыфікацыя і характарыстыка людзей па іх маўленчых асаблівасцях. Выкарыстанне псіхалінгвістычных метадаў у розных галінах лінгвістыкі. Асацыяцыйныя і частотныя слоўнікі.
Псіхалінгвістычнае і нейралінгвістычнае вывучэнне маўленчай дзейнасці. Асноўныя этапы і падэтапы працэсу спараджэння – успрыняцця маўлення і інтэлектуальныя аперацыі, што іх суправаджаюць. Перадумовы маўленчага акта і ўмовы яго эфектыўнасці. Удзел індывіда ў камунікацыйным акце.
Тыпы маўленчых сітуацый і маўленчыя паводзіны індывіда ў іх. Асаблівасці масавай камунікацыі. Уплыў маўлення СМІ і інтэрнэта на індывідуальныя маўленчыя сістэмы. Уніфікацыйныя працэсы ў сучасных умовах адзінай інфармацыйнай прасторы. Паняцце моўнага ўплыву. Выкарыстанне тэхналогій моўнага ўздзеяння ў сучасных СМІ і палітычнай рэкламе. Паняцце пра нейралінгвістычнае праграмаванне.
Менталінгвістыка як раздзел агульнага мовазнаўства. Розныя трактоўкі суадносін мовы і мыслення ў гісторыі лінгвістыкі. Сувязь мовы са свядомасцю, мысленнем і пазнаннем. Генетычныя, псіхафізіялагічныя сувязі мовы і мыслення. Прадмет і задачы нейралінгвістыкі. Віды моўных афазій. Роля мовы ў развіцці пазнання. Тэорыя моўнай адноснасці (гіпотэза Сэпіра – Уорфа).
Асаблівасці чалавечага пазнання навакольнага свету. Пазнанне індывіда і яго адносіны да грамадскіх пазнавальных працэсаў. Віды пазнавальных працэсаў (непасрэднае назіранне, параўнанне, атаесамленне, абагульненне) і іх роля на розных этапах развіцця пазнавальных здольнасцей індывіда. Уплыў мовы на развіццё пазнання і пазнання на развіццё мовы. Мова і навуковае пазнанне. Спецыяльныя навуковыя мовы. Паняцце аб метамове.
Паняцце аб кагнітыўнай лінгвістыцы.Моўная і канцэптуальная карціны свету.

 

4. Сацыяльная прырода і функцыі мовы
Мова як калектываўтваральны фактар. Роля мовы ў працэсе этнічнай ідэнтыфікацыі соцыума. Узаемаўплыў станаўлення і развіцця чалавечага грамадства і станаўлення і развіцця мовы. Мова як адметная форма грамадскай свядомасці і яе суадносіны з іншымі формамі грамадскай свядомасці (міфалогія, рэлігія, мастацтва, навука, ідэалогія і пад.). Сацыялінгвістыка як раздзел мовазнаўства. Паняцце пра форму існавання мовы як адну з канкрэтных формаў яе структурнай арганізацыі і функцыянавання ў чалавечым калектыве. Агульныя прынцыпы вылучэння формаў існавання мовы.
Літаратурная мова як найважнейшая форма існавання нацыянальнай мовы. Характэрныя асаблівасці літаратурнай мовы. Пісьмова-кніжная і вусна-гутарковая разнавіднасці літаратурнай мовы. Літаратурная мова і норма. Моўны узус. Народна-гутарковая мова, яе супрацьпастаўленасць літаратурнай мове. Кайнэ як сродак міждыялектных зносінаў. Прастамоўе, яго характэрныя асаблівасці.
Мова-піджын і крэольская мова. Дыялект як форма існавання мовы. Тэрытарыяльныя і сацыяльныя дыялекты (прафесійная мова, жаргоны, арго, жаргоны дэкласаваных элементаў, слэнг).
Моўны стан. Монагласія і дыгласія як варыянты моўнага стану. Варыянты дыгласіі. Білінгвізм і полілінгвізм як варыянты моўнага становішча.
Інтэрлінгвістыка як галіна агульнага мовазнаўства. Мовы міжнародных зносін і іх тыпы. Міжнародныя мовы ААН, сусветныя мовы. Штучныя мовы як спроба стварэння ўніверсальнага сродка міжнароднай камунікацыі. Механізм узаемадзеяння моў. Субстрат, адстрат і суперстрат як формы моўных кантактаў.
Магчымасць свядомага рэгулявання моўных працэсаў. Асноўныя сферы і кірункі свядомага падыходу да мовы: рэформы арфаграфіі і графікі, упарадкаванне і ўніфікацыя літаратурных моў, стварэнне штучных тэрмінасістэм і штучных моў, моўная палітыка.

 

5. Тыпалогія моў і лінгвістыка ўніверсалій
Лінгвістычная ўніверсалогія як раздзел агульнага мовазнаўства. Моўныя ўніверсаліі і моўныя адрозненні. Тыпы моўных універсалій: абсалютныя і статыстычныя, сінхронныя і дыяхранічныя, дэдукцыйныя і індукцыйныя, агульнамоўныя і прыватнаўзрозневыя. Праблема класіфікацыі моў і параметры класіфікацыі. Паняцце аб тыпалогіі. Фаналагічная тыпалогія моў свету. Фаналагічныя ўніверсаліі. Тыпы моў паводле суадносін розных тыпаў гукаў. Тыпы моў паводле адметнасцей акцэнтуацыі. Іншыя параметры фаналагічнай тыпалогіі. Марфалагічная тыпалогія. Вучэнне аб марфалагічнай класіфікацыі моў В. фон Гумбальта. Марфалагічныя ўніверсаліі. Марфалагічныя тыпы моў і іх асаблівасці. Статыстычны падыход да вызначэння ступені аналітычнысці / сінтэтычнасці моў. Сінтаксічныя ўніверсаліі і сінтаксічная тыпалогія. Лексічныя ўніверсаліі і лексічная тыпалогія.

 

6. Мова ў прасторы і часе
Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства 19–20 стст. Прычыны зараджэння параўнальна-гістарычнага мовазнаўства, этапы яго развіцця. Погляды Я. Грыма, Р. Раска, Ф. Бопа на развіццё індаеўрапейскіх моў. Вучэнне В. фон Гумбальта аб развіцці мовы і аб моўных антыноміях. Творчая спадчына А. Шляйхера і натуралістычная школа ў лінгвістыцы. Псіхалагічная канцэпцыя развіцця мовы Г. Штайнталя і А. Патабні. Младаграматычная школа ў мовазнаўстве.
Інтралінгвістычныя і экстралінгвістычныя фактары развіцця моў. Дывергенцыя і канвергенцыя моў. Дыяхранічныя ўніверсаліі. Тэорыя стадыяльнасці. Эвалюцыя мовы ў кантэксце агульнай тэорыі эвалюцыі.
Стыхійны характар развіцця мовы. Моўны закон і яго уплыў на развіццё мовы. Адносны і абсалютны прагрэс у развіцці мовы. Закон эвалюцыйнага развіцця. Закон нераўнамернага развіцця розных узроўняў мовы. Закон кампенсацыі ў развіцці мовы. Закон змяненняў па аналогіі. Прынцып эканоміі моўных сродкаў. Асаблівасці развіцця розных моў. Праблема вызначэння “дасканаласці” мовы і ступені яе развітасці.

 

7. Метады даследавання мовы
Паняцце аб навуковым метадзе і метадалогіі. Апісальны, супастаўляльны, гістарычны метады, іх прыёмы і сферы выкарыстання ў лінгвістыцы. Параўнальна-гістарычны метад у вывучэнні статыкі і дынамікі моў і яго прымяненне. Канструкцыйныя і колькасныя метады ў лінгвістыцы. Псіхалінгвістычны метад. Дыстрыбуцыйны метад. Трансфармацыйны метад і метад кампанентавага аналізу.

 

 

РЭКАМЕНДАВАНАЯ ЛІТАРАТУРА

 

Асноўная літаратура:

  1. Алпатов В. М. История лингвистических учений: учеб. пособие / В. М. Алпатов. – М., 1998.
  2. Герд, А. С. Введение в этнолингвистику / А. С. Герд. – СПб., 2001.
  3. Гируцкий, А. А. Общее языкознание / А. А. Гируцкий. – Минск: ТетраСистемс, 2001. – 303 с.
  4. Залевская, А. А. Введение в психолингвистику. – М., 1999.
  5. Звегинцев, В. А. История языкознания ХІХ–ХХ вв. в очерках и извлечениях: в 2 ч. – М., 1964–1965. – 2 ч.
  6. Лингвистический энциклопедический словарь. – Москва: Советская энциклопедия, 1990. – 686 с.
  7. Мечковская, Н. Б. Общее языкознание: Структурная и социальная типология языков / Н. Б. Мечковская. – Москва: Наука, 2007. – 312 с.
  8. Мечковская, Н. Б. Общее языкознание: Структура языка. Типология языков и лингвистика универсалий / Н. Б. Мечковская, Б. А. Плотников, А. Е. Супрун. – Минск: Вышэйшая школа, 1995. – 336 с.
  9. Мечковская, Н. Б. Социальная лингвистика: пособие для студ. гуманит. вузов и учащихся лицеев. – М, 2000.
  10. Общее языкознание. Методы лингвистических исследований / под ред. Б. А. Серебренникова. – Москва: Наука, 1973. – 318 с.
  11. Общее языкознание: структура языка, типология языков и лингвистика универсалий: учеб. пособ. / под ред. А. Е. Супруна – Минск: Выш. шк., 1995. – 336 c.
  12. Общее языкознание: хрестоматия. – Минск: Вышэйшая школа, 1987. – 414 с.
  13. Плотнікаў, Б. А. Агульнае мовазнаўства / Б. А. Плотнікаў. – Мінск: Універсітэцкае, 1994. – 350 с.
  14. Рагаўцоў, В. І. Агульнае мовазнаўства / В. І. Рагаўцоў. – Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2006. – 416 с.
  15. Рагаўцоў, В. І. Гісторыя мовазнаўства. – Магілёў, 2005.
  16. Рождественский, Ю. В. Лекции по общему языкознанию. – М., 2000.
  17. Соколов, А. В. Общая теория социальной коммуникации: учеб. пособие. – СПб., 2002.
  18. Фрумкина, Р. М. Психолингвистика / Р. М. Фрумкина. – Москва: URSS, 2006. – 352 с.
  19. Языкознание: энциклопедический словарь. – Москва: Большая Российская энциклопедия, 2002. – 709 с.

 

Дадатковая літаратура:

  1. Аветян, Э. Г. Семиотика и лингвистика / Э. Г. Аветян. – Ереван, 1989.
  2. Ахманова, О. С. Словарь лингвистических терминов / О. С. Ахманова. – Москва: Советская энциклопедия, 1966. – 608 с.
  3. Баранов, А. Н. Введение в прикладную лингвистику / А. Н.Баранов. – Москва: МГУ, 2001. – 360 с.
  4. Бенвенист, Э. Общая лингвистика / Э. Бенвенист. – Москва: 1974.
  5. Васильева, Н. В. Краткий словарь лингвистических терминов / Н. В.Васильева, В. А. Виноградов, А. М. Шахнарович. – Москва: Русский язык, 1995. – 176 с.
  6. Дейк, Т. А. ван. Язык, познание, коммуникация / Т. А. ван Дейк. – Москва, 1989.
  7. Когнитивно-прагматические аспекты лингвистических исследований. – Калининград: Калининградский гос. ун-т, 2001.
  8. Кукушкина, Е. И. Познание, язык, культура / Е. И. Кукушкина. – Москва, 1984.
  9. Мартынов, В. В. Кибернетика. Семиотика. Лингвистика / В. В. Мартынов. – Минск, 1966.
  10. Маслова, В. А. Лингвокультурология / В. А. Маслова. – Москва : Academia, 2001. – 208 с.
  11. Норман, Б. Ю. Основы языкознания / Б. Ю.Норман. – Минск, 1996.
  12. Соссюр, Ф. де. Курс общей лингвистики / Ф. де Соссюр // Труды по языкознанию. – Москва, 1977.
  13. Степанов, Ю. С. Методы и принципы современной лингвистики / АН СССР. Ин-т языкознания. – Москва: Наука , 1975.
  14. Сцяцко, П. У. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / П. У. Сцяцко, М. Ф. Гуліцкі, Л. А. Антанюк. – Мінск, 1990.
  15. Тарланов, З. К. Методы и принципы лингвистического анализа: лексика, морфология, словообразование, фонология: учеб пособие / З. К. Тарланов. – Петрозаводск : ПГУ, 1988.
  16. Филатов, В. П. Научное познание и мир человека / В. П. Филатов. – Москва, 1989.
  17. Фоменко, Ю. В. Язык и речь / Ю. В. Фоменко. – Новосибирск, 1990.

 

 

 

С критериями оценки уровня подготовки абитуриентов на вступительном испытании по специальности «Сравнительно-историческое, типологическое и сопоставительное языкознание» можно ознакомиться здесь.