Приемная комиссия

CALL- центр "Абитуриент" тел. +375 (152) 73-01-01 (многоканальный)
МТС: +375 (33) 35 44 500
Life: +375 (25) 77 44 500
Email: abit@grsu.by

 

 
Критерии оценки уровня подготовки абитуриентов на профильном вступительном испытании
для получения высшего образования I ступени по дисциплине
«Белорусская литература»
 

 

 

Баллы Показатели оценки знаний на вступительном испытании
10 баллов Абітурыент бездакорна выконвае дзеянні з вучэбным матэрыялам, дэманструе глыбокае веданне зместу твораў, уменне аналізаваць літаратурны твор, выяўляць праблематыку. Умее бачыць сувязь паміж характарамі ў вобразнай сістэме твора, паміж сістэмай вобразаў і кампазіцыйнай будовай твора з мэтай высвятлення аўтарскай канцэпцыі жыцця і асобы, свае высновы падмацоўвае карэктным цытаваннем. Развіты эстэтычны густ. Дэманструецца высокі ўзровень ведаў, творчых уменняў і навыках. Мова багатая, чыстая, правільная. Узровень начытанасці вышэй акрэсленага праграмай.
9 баллов Абітурыент свабодна аперыруе праграмным матэрыялам, дае тлумачэнні на аснове абагульнення і параўнання, выяўляе ўменне аналізаваць характар літаратурнага героя ў святле пастаўленай аўтарам праблемы, з улікам жанравай і стылёвай спецыфікі мастацкага твора, выяўляе самастойнасць у ацэнцы сітуацый, характараў, дэманструе абгрунтаванасць меркаванняў. Дапускаюцца паасобныя маўленчыя памылкі, якія абітурыент выпраўляе сам.
8 баллов Абітурыент даволі свабодна аперыруе праграмным матэрыялам на аснове аналізу і сінтэзу, з улікам прычынна-выніковых сувязей, разумее праблематыку літаратурнага твора, добра валодае тэкстам, часам выкарыстоўвае цытаты з яго для падмацавання сваіх меркаванняў, здольны даваць самастойныя ацэнкі творам. Дапускаюцца паасобныя маўленчыя памылкі. Назіраецца ўстойлівы інтарэс да чытання мастацкай літаратуры.
7 баллов Абітурыент аналізуе і сістэматызуе вучэбны матэрыял, выяўляе і абгрунтоўвае найбольш відавочную заканамернасць літаратурных сувязей і паняццяў, ведае тэксты мастацкіх твораў, здольны даць ацэнкі характараў і сітуацый з улікам кампазіцыйнай будовы твора, зрабіць высновы. Дапускаюцца нешматлікія маўленчыя памылкі. Дастатковы ўзровень начытанасці.
6 баллов Абітурыент асэнсавана і паслядоўна ўзнаўляе праграмны матэрыял, дастаткова поўна разумее і асэнсоўвае літаратурны твор на фоне эмацыянальнага перажывання сітуацыі, робіць спробы абгрунтаванай ацэнкі падзей і характараў па маральных крытэрыях. Сустракаюцца нешматлікія маўленчыя памылкі.
5 баллов Абітурыент асэнсавана ўзнаўляе праграмны матэрыял, здольны даць апісанне літаратурнага твора, яго прыкмет і пастаўленых праблем. Часткова спасцігаецца вобразны лад твора, маральныя аспекты ўчынкаў і паводзін герояў. Аналітычныя ўменні адсутнічаюць. Мова невыразная, з памылкамі. Недастатковы ўзровень начытанасці.
4 балла Мінімальнае ўзнаўленне абітурыентам па памяці зместу літаратурнага матэрыялу, але назіраецца даволі слабая арыентацыя ў тэкстах, літаратурных з’явах, крытычным матэрыяле. Ацэнка твора даецца па-за маральнымі крытэрыямі. Вучэбны матэрыял узнаўляецца неўсвядомлена. Мова аднастайная, са значнай колькасцю памылак.
3 балла Абмежаванае ўзнаўленне па памяці вучэбнага матэрыялу. Твор прачытаны фрагментарна. Абітурыент не разумее або асэнсоўвае пытанні няправільна, не бачыць сувязі паміж эпізодам і характарам героя. Адсутнічае мінімальны ўзровень начытанасці. Мова бедная, невыразная, з вялікай колькасцю маўленчых памылак.
2 балла Абітурыент дэманструе фрагментарнае знаёмства з вучэбным матэрыялам. Тэкст узнаўляецца вельмі прыблізна, спасцігнуты на элементарным узроўні. Прапанаваныя пытанні не асэнсоўваюцца ці асэнсоўваюцца няправільна. Мова неразвітая, са шматлікімі маўленчымі памылкамі.
1 балл Абітурыент валодае літаратурным матэрыялам на ўзроўні фрагментарнага пазнавання. Тэкст літаратурнага твора не ўзнаўляецца. Пастаўленыя пытанні не асэнсоўваюцца. Відавочная абмежаванасць слоўнікавага запасу, неразвітасць мовы, наяўнасць шматлікіх граматычных, лексічных, арфаэпічных памылак.

 

Заўвагі:

  1. У выпадку несупадзення адзнак, якія выстаўляюцца па заданнях, выводзіцца сярэдні бал з акругленнем на карысць абітурыента.
  2. Адзнака  «0» («нуль») ставіцца пры адмове абітурыента адказваць па пытаннях, прапанаваных у экзаменацыйным білеце.