Приемная комиссия

CALL- центр "Абитуриент" тел. +375 (152) 73-01-01 (многоканальный)
МТС: +375 (33) 35 44 500
Life: +375 (25) 77 44 500
Email: abit@grsu.by

 

 
Критерии оценки уровня подготовки абитуриентов на вступительном испытании
для получения высшего образования II ступени по специальности
1-21 80 16 «Отечественная история»
 
 

 

 

Баллы  Показатели оценки знаний на вступительном испытании
10 баллов
  • сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх раздзелах праграмы для паступаючых, а таксама па асноўных пытаннях, што выходзяць за яе межы;
  • дакладнае выкарыстанне навуковай тэрміналогіі па гісторыі Беларусі, пісьменны, лагічна правільны выклад адказу на пытанні;
  • выяўленая здольнасць да самастойнага асэнсавання складаных праблем гісторыі Беларусі;
  • поўнае і глыбокае засваенне асноўнай і дадатковай вучэбнай і манаграфічнай літаратуры і гістарычных крыніц па гісторыі Беларусі;
  • уменне арыентавацца ў тэорыях і канцэпцыях гісторыі Беларусі, даваць ім крытычную ацэнку.
9 баллов
  • сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх раздзелах праграмы для паступаючых;
  • дакладнае выкарыстанне навуковай тэрміналогіі па гісторыі Беларусі, стылістычна пісьменны, лагічна правільны выклад адказу на пытанні;
  • поўнае засваенне асноўнай вучэбнай і манаграфічнай літаратуры і крыніц па гісторыі Беларусі;
  • уменне арыентавацца ў асноўных тэорыях і канцэпцыях гісторыі Беларусі і даваць ім крытычную ацэнку.
8 баллов
  • сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх пастаўленых пытаннях у аб’ёме праграмы для паступаючых;
  • выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, стылістычна пісьменны, лагічна правільны выклад адказу на пытанні, уменне рабіць абгрунтаваныя высновы;
  • засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры і гістарычных крыніц па гісторыі Беларусі;
  • уменне арыентавацца ў асноўных тэорыях і канцэпцыях гісторыі Беларусі і даваць ім крытычную ацэнку з пазіцый дзяржаўнай ідэалогіі.
7 баллов
  • сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх раздзелах праграмы для паступаючых;
  • выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, пісьменны і лагічна правільны выклад адказу на пытанні, уменне рабіць абгрунтаваныя высновы;
  • засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры па тэмах праграмы для паступаючых;
  • уменне арыентавацца ў асноўных тэорыях і канцэпцыях гісторыі Беларусі і даваць ім крытычную ацэнку;
6 баллов
  • досыць поўныя і сістэматызаваныя веды ў аб’ёме праграмы для паступаючых;
  • выкарыстанне неабходнай навуковай тэрміналогіі, пісьменны, лагічна правільны выклад адказу на пытанні, уменне рабіць абгрунтаваныя высновы;
  • засваенне асноўнай літаратуры і гістарычных крыніц па гісторыі Беларусі;
  • уменне арыентавацца ў базавых тэорыях і канцэпцыях гісторыі Беларусі і даваць ім параўнальную ацэнку.
5 баллов
  • дастатковыя веды ў аб’ёме праграмы для паступаючых;
  • выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, стылістычна пісьменны, лагічна правільны выклад адказу на пытанні, уменне рабіць высновы;
  • засваенне асноўнай літаратуры па тэмах праграмы;
  • уменне арыентавацца ў базавых тэорыях і канцэпцыях гісторыі Беларусі і даваць ім параўнальную ацэнку.
4 балла
  • дастатковы аб’ём ведаў у рамках адукацыйнага стандарту па гісторыі Беларусі;
  • засваенне асноўнай вучэбнай літаратуры па гісторыі Беларусі;
  • выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, стылістычны і лагічны выклад адказу на пытанні, уменне рабіць высновы без істотных памылак;
  • уменне арыентавацца ў асноўных тэорыях і канцэпцыях гісторыі Беларусі і даваць ім ацэнку.
3 балла
  • недастаткова поўны аб’ём ведаў у рамках адукацыйнага стандарту па гісторыі Беларусі;
  • веданне часткі вучэбнай літаратуры па тэмах праграмы;
  • выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, выклад адказу на пытанні з істотнымі лагічнымі памылкамі;
  • няўменне арыентавацца ў асноўных тэорыях і канцэпцыях гісторыі Беларусі.
2 балла
  • фрагментарныя веды ў рамках адукацыйнага стандарту па гісторыі Беларусі;
  • фрагментарныя веды па асноўных раздзелах праграмы для паступаючых;
  • няўменне выкарыстаць навуковую тэрміналогію дысцыпліны, наяўнасць у адказе грубых лагічных памылак.
1 балл
  • адсутнасць ведаў у рамках адукацыйнага стандарту па гісторыі Беларусі.
0 баллов
  • адмова ад адказу.