Приемная комиссия

CALL- центр "Абитуриент" тел. +375 (152) 73-01-01 (многоканальный)
МТС: +375 (33) 35 44 500
Life: +375 (25) 77 44 500
Email: abit@grsu.by

 

 

 

 
Программа дополнительного вступительного испытания для получения высшего образования II ступени по специальности
1-21 80 16 «Отечественная история»
в 2017 году
 
 
 
 
 
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

 

Вучэбная праграма «Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі» прызначана для рэалізацыі на першай ступені вышэйшай адукацыі ў рамках модуляў сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Яна скіравана на авалоданне студэнтамі асноўнымі тэарэтычнымі дасягненнямі гістарычнай навукі, апрацоўку, асэнсаванне і сістэматызацыю вучэбнай інфармацыі, набыццё практыкаарыентаваных уменняў.
Актуальнасць вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі абумоўлена неабходнасцю выпрацоўкі аб’ектыўнага навуковага погляду на гісторыю беларускага народа, які сфарміраваўся ў працэсе ўзаемадзеяння разнастайных сацыяльна-эканамічных, этнакультурных, геапалітычных і культурна-цывілізацыйных фактараў. Гэта з’яўляецца абавязковай умовай, якая забяспечвае падрыхтоўку не толькі спецыяліста-прафесіянала, але і фарміраванне ў асобы якасцей грамадзяніна і патрыёта.
Мэта вывучэння дысцыпліны заключалася ў набыцці студэнтамі ведаў аб асноўных этапах, з’явах і падзеях, імёнах айчыннай гісторыі і разуменні імі ўзаемапранікненняў і узаемаўплываў народаў, што адбываліся на сумежжы цывілізацый Захаду і Усходу. Задачы: фарміраванне і развіццё сацыяльна – асобасных кампетэнцый студэнтаў, якія забяспечваюць іх самавызначэнне ў сістэме каштоўнасцей, выпрацаваных у працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і станаўлення суверэннай беларускай дзяржавы; прафесійных ведаў і практычных навыкаў, неабходных і дастатковых для вырашэння і выканання грамадскіх, сацыяльна-прафесійных і асабовых задач і функцый і выхаванне на гэтай аснове пачуцця прыналежнасці да лёсу краіны і яе гісторыі.

 

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнты павінны ведаць:

  • асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гісторыі Беларусі;
  • этапы фарміравання беларускага народа ў розныя гістарычныя перыяды;
  • гістарычныя мадэлі мадэрнізацыі грамадства і дзяржавы, савецкі вопыт мадэрнізацыі і цывілізацыйнага развіцця беларускага грамадства;
  • дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры і культурна-гістарычную спадчыну беларускага народа;
  • этапы станаўлення форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, савецкай беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;
  • месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў Перамогу над фашызмам, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце.

Умець:

  • прымяняць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі пры характарыстыцы асаблівасцей гістарычнага развіцця беларускага народа;
  • характарызаваць умовы і вынікі фарміравання беларускага народа ў розныя гістарычныя перыяды;
  • аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці, афармлення і ўмацавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;
  • ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі дзейнасці савецкай мадэлі грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР, вызначаць сутнасныя мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;
  • тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на развіццё Беларусі і ацэньваць асноўныя дасягненні матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі;
  • характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель ў розныя перыяды гісторыі, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў.

Валодаць навыкамі:

  • засваення і выкарыстання вучэбнай гістарычнай інфармацыі;
  • сістэмнага і параўнальнага аналізу;
  • крытычнага мыслення;
  • здольнасці да самарэалізацыі ва умовах сучаснай сацыякультурнай сітуцыі;
  • сфарміраванасці асабістых якасцей: самастойнасці, адказнасці, арганізаванасці, мэтанакіраванасці.

 

ЗМЕСТ КУРСА

 

УВОДЗІНЫ
Метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства. Тыпы цывілізацый: традыцыйная (аграрна-рамесная), індустрыяльная, постіндустрыяльная (інфармацыйная). Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце цывілізацыйнага рэгіянальнага развіцця як складовай часткі ўсходнеславянскай і агульнаеўрапейскай гісторыі. Айчынныя гістарыяграфічныя школы. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.

 

ТЭМА 1. ЦЫВІЛІЗАЦЫЙНАЯ СПАДЧЫНА СТАРАЖЫТНАГА СВЕТУ, СЯРЭДНІХ ВЯКОЎ І БЕЛАРУСЬ

 

Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку. Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства. Прысвойваючая і вытворчая гаспадаркі. Пачатак рассялення славян па тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць.
Сярэднявечча як асобны перыяд сусветнай гісторыі. Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі. Грамадскі лад усходніх славян у VІІІ-ІХ стст. Развіццё адносін традыцыйнага аграрна-рамеснага грамадства ў Заходняй Еўропе і ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у перыяд ранняга сярэднявечча. Гаспадарка, княжацкае і абшчыннае землеўладанне. Формы залежнасці сялянства.
Станаўленне ранніх дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і мангола-татарскай пагрозай.
Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ў ВКЛ. Фарміраванне дзяржаўнай тэрыторыі. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў. Крэўская унія. Эвалюцыя ВКЛ ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі.
Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе ВКЛ. Сацыяльна-эканамічнае жыццё. Аграрная рэформа 1557 г. і яе асноўныя вынікі. Сацыяльна-палітычнае развіццё гарадоў. Магдэбургскае права. Рамяство і гандлёвыя сувязі. Мануфактурная вытворчасць. Фарміраванне саслоўяў. Юрыдычнае і эканамічнае становішча сялян.
Знешняя палітыка ВКЛ. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам, татарамі і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.
Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян і ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.
Этнічная сітуацыя на беларускіх землях у перыяд утварэння ВКЛ. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа, яго саманазвы. Фарміраванне беларускага этнасу і яго тэрыторыя ў ХІV – ХV стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу (народнасці).

 

ТЭМА 2. ЦЫВІЛІЗАЦЫЙНЫЯ ПРАЦЭСЫ НОВАГА ЧАСУ І БЕЛАРУСЬ

 

2.1. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
Асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай гісторыі ў Новы час. Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Эвалюцыя форм дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях пасля Люблінскай уніі. Змены ва ўнутранай палітыцы вярхоўнай улады. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў. Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI – ХVII стст. Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Брэсцкая царкоўная унія. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны XVII ст. і іх наступствы для Беларусі. Саперніцтва дзяржаў у Паўночнай вайне і Беларусь.
Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у XVII – XVIII ст. Узмацненне феадальнай анархii. Барацьба магнацкіх груповак. Замацаванне верхавенства каталiцкага касцёла. Паглыбленне крызісу і тры падзелы Рэчы Паспалітай. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.
Этнічная структура насельніцтва Беларусі ў ХVІ – ХVІІІ стст. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў эпохі Адраджэння і Асветніцтва. Гiстарычныя ўмовы развiцця культуры беларускага народа ў XVII – XVIII стст. Стан школьнай асветы i выхавання. Свецкая i духоўная лiтаратура. Кнiгадрукаванне. Грамадска-палiтычная думка. Тэатр. Барока. Мастацтва. Роля і месца беларускай культуры ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.

 

2.2. Беларусь у складзе Расійскай дзяржавы
Асаблівасці палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі пасля ўключэння ў склад імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Беларусь у вайне 1812 г. Паўстанне 1830–1831 гг. і ўзмацненне вялікадзяржаўнага накірунку палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі.
Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60 – 70-х гг. XIX ст.: асаблівасці іх правядзення ў Беларусі. Паўстанне 1863 – 1864 гг. і яго ўплыў на палітыку ўладаў Расійскай імперыі ў беларускіх губернях.
Шляхі развіцця капіталістычных адносін. Спецыфіка прамысловага перавароту ў Беларусі. Месца эканомікі Беларусі ва ўсерасійскім рынку. Сацыяльная палітыка расійскага самадзяржаўя. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства.
Ідэалогія лібералізму, народніцкі і сацыял-дэмакратьгчны рухі ў Беларусі. Афармленне агульнарасійскіх палітычных партый. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе ў пачатку XX ст. Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. Пачатак парламентарызму. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе здзяйснення ў Беларусі. Першая сусветная вайна і Беларусь.
Барацьба палітычных партый за выбар шляхоў да грамадскага прагрэсу. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі. Праекты рашэння нацыянальнага пытання. Стратэгія і тактыка палітычных партый у адносінах да ўлады і выбары шляхоў грамадскага развіцця. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і ў Беларусі восенню 1917 г. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе і ў Беларусі.
Этнічная эмансіпацыя еўрапейскіх народаў у ХІХ ст. Фарміраванне самасвядомасці беларускага народа. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай нацыі ў XIX – пачатку XX ст. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў ідэалогіі народнікаў. Беларускі нацыянальна-культурны рух.
Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Навука. Станаўленне новай беларускай мовы і літаратуры. Рамантызм. Пераход да рэалізму. Архітэктура і горадабудаўніцтва. Мастацтва. Уклад выхадцаў з Беларусі ў развіццё навукі і культуры іншых народаў. Першыя праявы беларускай нацыянальнай ідэі ў мастацкай літаратуры і гісторыка-этнаграфічных даследаваннях. Газета “Наша Ніва” і беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне ў пачатку XX ст.

 

ТЭМА 3. СТАНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ. УСТАЛЯВАННЕ САВЕЦКАЙ ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЙ СІСТЭМЫ Ў БЕЛАРУСІ

 

Роля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гістарычным лёсе беларускага народа. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд. Барацьба з германскімі інтэрвентамі.
Шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэма-кратычнай і рэвалюцыйна-класавай асновах. Пазіцыя бальшавікоў у нацыянальным пытанні. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Барацьба беларускага народа з польскімі інтэрвентамі. Роля і месца БССР у складзе СССР.
Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР і яе асноўныя характарыстыкі. Устанаўленне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы і кіруючай ролі камуністычнай партыі. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў руках дзяржаўна-партыйнага апарата. Дэфармацыі ў грамадска-палітычным жыцці БССР. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст. Вызначэнне грамадска-палітычнага ладу ў СССР як «дзяржаўнага сацыялізму».
Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі. Асаблівасці ажыццяўлення нэпа ў БССР. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі.
Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры. Палітыка беларусізацыі. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры. Стаўленне савецкай улады да рэлігіі і царквы. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры і навукі ў 30-я гг. XX ст.

 

ТЭМА 4. ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ ПОЛЬСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ. ГЕАПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ Ў 20 – 30-я гг. ХХ ст.

 

Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы. Рыжская мірная дамова ў гістарычным лёсе беларускага народа. Беларуская эміграцыя.
Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі.

 

ТЭМА 5. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ І ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

 

Прыход фашыстаў да ўлады ў Італіі і Германіі. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская змова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе БССР.
Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Устанаўленне акупацыйнага рэжыму, яго мэты. Рабаванне гiтлераўцамi гаспадарчых i культурных каштоўнасцяў Беларусі. Масавае знiшчэнне ваеннапалонных i насельнiцтва, угон яго на прымусовыя работы ў Германiю. Карныя экспедыцыi. Калабаранцкiя арганiзацыi i iх дзейнасць.
Вызначальныя перамогі Чырвонай Арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (бітва пад Масквой, Сталінградская і Курская бітвы), іх уплыў на ўздым партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў. Пачатак вызвалення Беларусi. Аперацыя «Баграціён».
Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам. Беларусы на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў еўрапейскім руху Супраціўлення. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. Статус БССР у садружнасці краін свету. Захаванне памяці аб вайне ў гарадах і вёсках Беларусі.

 

ТЭМА 6. САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСЬ: ДАСЯГНЕННІ І ПРАБЛЕМЫ СТВАРАЛЬНАЙ ПРАЦЫ НАРОДА (1945 – 1991 гг.)

 


Пачатак “халоднай вайны”. Стварэнне блока НАТА і яго планы. Супрацьборства дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм. Гонка ўзбраенняў. Нарастанне пагрозы ядзернай вайны. Ваенна-палітычныя канфлікты 1950-1970 гг. Барацьба за мір і раззбраенне. Даговоры паміж ЗША і СССР у галіне бяспекі і раззбраення. Стварэнне АБСЕ. Крызіс сусветнай сацыялістычнай сістэмы. “Бархатныя” рэвалюцыі і ліквідацыя сацыялістычнай сістэмы. Заканчэнне “халоднай вайны”.
Аднаўленне прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў пасляваеннае пяцігоддзе. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі. Эканамічнае развіццё БССР ва ўмовах пачатку навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Курс на апераджальнае будаўніцтва цяжкай прамысловасці. Эканамічная рэформа 1965 г. і яе вынікі. Накірункі інтэнсіфікацыі эканомікі ў 1970-я – першай палове 1980-х гг., яе вынікі. Спецыялізацыя прамысловасці і сельскай гаспадаркі БССР ва ўмовах адзінага народнагаспадарчага комплекса СССР. Зніжэнне тэмпаў і нарастанне крызісных з’яў у эканоміцы. Харчавая праграма. Пачатак перабудовы. Курс на паскарэнне тэмпаў эканамічнага развіцця. Спробы рэфармавання эканомікі БССР на аснове гаспадарчага разліку. Чарнобыльская аварыя і яе наступствы. Эканамічны крызіс у СССР і БССР і яго праявы.
Грамадска-палітычнае жыццё ў СССР і БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Барацьба з антысавецкімі ваенна-тэрарыстычнымі арганізацыямі і групамі. Ідэалагічныя кампаніі і неабгрунтаваныя рэпрэсіі па палітычных матывах другой паловы 1940-х – 1953 гг. Асуджэнне культа асобы І.В. Сталіна. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 1950-х – 1964 гг. Нарастанне кансерватызму ў грамадска-палітычным жыцці ў 1970-я – першай палове 1980-х гг. Бюракратызацыя партыйна-дзяржаўнага апарату. Узмацненне фармалізацыі ў жыцці і дзейнасці грамадскіх арганізацый. Спробы рэфармавання палітычнай сістэмы ў гады перабудовы. Нефармальныя грамадскія арганізацыі, пачатак пераходу да шматпартыйнасці. Змены выбарчай сістэмы. Выбары З’езда народных дэпутатаў СССР, выбары Вярхоўнага Савета БССР ХІІ склікання. Грамадска-палітычныя канфлікты ў саюзных рэспубліках, крызіс савецкага федэралізма, “парад суверэнітэтаў” і барацьба за суверэнітэт Беларусі.
Адукацыя, навука і культура ў БССР. Рэформы агульнаадукацыйнай і прафесійна-тэхнічнай школы. Змены ў сістэме вышэйшай адукацыі. Фундаментальныя і прыкладныя навуковыя даследавання ва ўмовах НТР. Асноўныя тэмы і жанры беларускай мастацкай літаратуры. Уздым у развіцці тэатральнага і выяўленчага мастацтва. Дзяржаўная рэлігійная палітыка і становішча канфесій.

 

ТЭМА 7. СУВЕРЭННАЯ РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ ВА ЎМОВАХ ГЛАБАЛІЗАЦЫІ

 


Жнівеньскіе падзеі 1991 г. у СССР і БССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Пачатак фарміравання органаў улады і кіравання БССР на прынцыпах незалежнасці і суверэнітэту. Распад СССР і ўтварэнне СНД. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
Беларускі парламентарызм ва ўмовах шматпартыйнасці. Савет Міністраў у сістэме дзяржаўнай улады. Фарміраванне незалежнай судовай улады. Канстытуцыйны працэс і прыняцце Канстытуцыі 1994 г. Выбары прэзідэнта і фарміраванне новай сістэмы ўлады. Палітычная барацьба і рэспубліканскі рэферэндум 1995 г. Канстытуцыйны крызіс і рэферэндум 1996 г., яго вынікі. Пераход да прэзідэнцкай рэспублікі. Эвалюцыя сістэмы дзяржаўнай улады і кіравання.
Крызіснае становішча ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Стварэнне перадумоў пераходу да рыначнай эканомікі, напрацоўка прававой базы, вызначэнне метадаў і накірункаў рэфармавання эканомікі. Праграма прыватызацыі і яе ажыццяўленне. Прыярытэты эканамічнага развіцця, вызначаныя першым Усебеларускім народным сходам. Пераход да праграмна-мэтавага рэгулявання эканомікі. Асаблівасці рэфармавання аграрнага сектара. Распрацоўка і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага інавацыйнага развіцця краіны.
Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Міжнароднае прызнанне і змены ў знешнепалітычным механізме краіны. Станаўленне нацыянальнай дыпламатыі. Выпрацоўка стратэгіі і прынцыпаў знешняй палітыкі. Эканамічны прагматызм як фактар знешняй палітыкі. Беларуска-расійскія адносіны, стварэнне Саюза Беларусі і Расіі. Беларусь у СНД, стварэнне мытнага саюза і адзінай эканамічнай прасторы. Беларусь у АБСЕ і еўрапейскіх рэгіянальных структурах. Шматвектарнасць знешняй палітыкі, адносіны з Кітаем, ЗША, Беларусь і ААН.
Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь. Фарміраванне нацыянальнай сістэмы адукацыі, Балонскі працэс і спроба рэфармавання адукацыйнай сістэмы. Складанасці навуковага жыцця, страты і здабыткі беларускай навукі. Стан гісторыка-культурнай спадчыны. Асноўныя накірункі развіцця літаратуры і мастацтва. Узаемаадносіны дзяржавы і царквы, адраджэнне рэлігійна-канфесійнага жыцця.

 

 

ЛІТАРАТУРА

 

АСНОЎНАЯ

 

Крыніцы

 

  1. Беларускія летапісы і хронікі. Мн., 1997.
  2. Белоруссия в эпоху капитализма: Сб. док. и материалов: В 2 т. Мн., 1983; 1990.
  3. Белоруссия в эпоху феодализма: Сб. док. и материалов: В 4 т. Мн., 1959– 1979.
  4. Беларусізацыя. 1920-я гады: Дак. і матэрыялы. Мн., 2001.
  5. Белорусские остарбайтеры. Т. 1–5: Док. и материалы. Мн., 1996–1998.
  6. Вішнеўскі, А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах / А. Ф. Вішнеўскі, Я. А. Юхо. - Мінск, 2003.
  7. Восстание в Литве и Белоруссии 1863–1864. Док. и материалы. М., 1965.
  8. Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны. Док. и материалы. Мн., 1973–1988.
  9. Гісторыя Беларусі канца XVIII - пачатку XX ст. у дакументах і матэрыялах: хрэстаматыя. - Вільня, 2007.
  10. Знешняя палітыка Беларусь 36. дак. і матэрыялаў. Т. 1–5. Мн., 1997– 2002.
  11. История Беларуси в документах и материалах. - Минск, 2000.
  12. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. - Мінск, 2007.
  13. Лукашенко А. Г. Исторический выбор Беларуси: Лекция Президента Рес¬публики Беларусь в Белорусском государственном университете. Минск, 14 марта 2003. Мн., 2003.
  14. Мартынюк, А. В. Средневековая Русь в текстах и документах / А. В. Мартынюк. - Минск, 2005.
  15. Полное собрание русских летописей. Т. 32. М., 1975; Т. 35. М., 1980.
  16. Праграмныя дакументы палітычных партый / Склад. П. I. Брыгадзін. Мн., 1994.
  17. Программа социально-экономического развития Республики Беларусь на 2006-2010 годы. - Минск, 2006.
  18. Публицистика белорусских народников. Мн., 1993.
  19. Уния в документах: Сб. док. и материалов. Мн., 1997.
  20. Хрестоматия по истории Белоруссии: С древнейших времен до 1917 г. Мн., 1977.
  21. Хрестоматия по истории БССР (1917–1983). Мн., 1984.

 

Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі

 

  1. Бригадин, Л. М. История Беларуси в контексте европейской истории: курс лекций / П. И. Бригадин. - Минск, 2007.
  2. Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): учеб. пособие / под ред. А. А. Ковалени, Н. С. Сташкевича. - Минск, 2004.
  3. Вернигоров, В. И. Политические партии России и Беларуси: страницы истории: пособие для студентов вузов / В. И. Вернигоров. - Минск, 2006.
  4. Вішнеўскі, А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: вучэб. дапам. / А. Ф. Вішнеўскі. - Мінск, 2003.
  5. Гісторыя Бсларусі: у 2 ч. / пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. - Мінск, 2007.
  6. Гісторыя Беларусі: у 2 ч.: курс лекцый. - Мінск, 2000; 2002.
  7. Гісторыя Беларусі. З 1795 г. да вясны 1917 г.:вучэб.дапам./рэдкал.: І.П.Крэнь, І.І. Коўкель. - Мінск, 2001.
  8. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: дапаможнік / пад рэд. Л. В. Лойкі. - Мінск, 2005.
  9. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый / пад рэд. В. I. Галубовіча, Ю. М. Бохана. - Мінск, 2007.
  10. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый: вучэб. дапам.: у 2 ч. / пад рэд. А. А. Кавалені. В. Ф. Касовіча. - Мінск, 2005.
  11. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый): вучэб.-метад. комплекс / аўт.-склад.: В. П. Вірская [і інш.]. - Мінск, 2005.
  12. Гісторыя Беларусі: вучэб.-метад. комплекс /склад.: Д. С. Самахвалаў [і інш.]. -Мінск, 2006.
  13. Дзмітрачкоў, П. Ф. Беларусь у сярэдневяковы перыяд (V - першая палова XIII ст.): вучэб.-метад. дапам. / П. Ф. Дзмітрачкоў. - Магілёў, 2007.
  14. Дзмітрачкоў, П. Ф. Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ - першая палова XVII ст.) / П. Ф. Дзмітрачкоў. - Магілёў, 2003.
  15. Доўнар, Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі /Т.І.Доўнар. – Мінск: Амалфея, 2009.
  16. История Беларуси: учеб.-информац. пособие / под ред. А. Г. Кохановского, О. А. Яновского. - Минск. 2001.
  17. История политических партий: материалы для самостоят. работы студентов/ под ред. В. К. Коршука, Н. Ф. Романовского. - Минск, 2002.
  18. История Беларуси: учеб. пособие; в 2 ч. / под ред. Я. Н. Трещенка. - Могилёв, 2005. - Ч. 2.
  19. Каваленя А. А. Беларусь напярэдадні і ў гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войн: дапаможнік / А. А. Каваленя, I. А. Саракавік. - Мінск, 2008,
  20. Ковкель И.И. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени / И. И. Ковкель, Э. С. Ярмусик. - Минск, 2006.
  21. Котов А. И. История Беларуси и мировые цивилизации / А. И. Котов. - Минск, 2006.
  22. Мяснікоў, А.Ф. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа: (у кантэксце Другой сусветнай вайны): курс лекцый /А.Ф.Мяснікоў. – Мінск: ТетраСистемс, 2005.
  23. Парашкоў, С. А. Гісторыя культуры Беларусі: вучэб. дапам. /С. А. Парашкоў.-Магілёў, 2001.
  24. Саракавік, I. А. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі /І. А. Саракавік. - Мінск, 2006.
  25. Снапкоўскі, У. Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі: вучэб. дапам.: у 2 ч. / У. Е. Снапкоўскі. - Мінск, 2004.
  26. Трещенок, Я. И. История Беларуси: учеб. пособие: в 2 ч. / Я. И. Трещенок. -Могилев, 2004. - Ч. 1: Досоветский период.
  27. Чигринов, П. Г. Очерки истории Беларуси: учеб. пособие / П. Г. Чигринов. -Минск, 2007.
  28. Эканамічная гісторыя Беларусі: вучэб. дапам. / пад рэд. В. I. Галубовіча. -Мінск, 1999.

 

ДАДАТКОВАЯ

 

Крыніцы

 

  1. Архіў уніяцкіх мітрапалітаў. Дакументы да гісторыі царквы ў Беларусі XV–XVI ст. Мн., 1999.
  2. Борьба за Советскую власть в Белоруссии 1918–1920: Сб. док. и материа¬лов: В 2 т. Мн., 1968; 1971.
  3. Вішнеўскі А. Ф., Юхо Я. А. Гісторыя дзяржавы і права ў Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Мн., 1998.
  4. Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Т. 1. Мн., 1936.
  5. Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі (VІ – XV ст.). Мн., 1998.
  6. Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі (1772–1903 гг.). Т. 2. Мн., 1940.
  7. Документы и материалы по истории Белоруссии (1900–1917). Т. 3. Мн., 1953.
  8. Дэкларацыя Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР (27 ліпеня 1990 г.). Мн., 1990.
  9. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В. Г. Мазец. Мн., 2000.
  10. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Беларускай ССР». Мн., 1990.
  11. Калиновский К. Из печатного и рукописного наследия. Мн., 1988.
  12. Каліноўскі К. На нашу вольнасць: Творы, дакументы. Мн., 1999.
  13. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Мн., 1994, 1996.
  14. Канун и начало войны: Док. и материалы. Л., 1991.
  15. Кооперативно-колхозное строительство в СССР: Док. и материалы. М., 1991.
  16. Хронікі і летапісы Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час. Уклад. В.Варонін. Мн., 2010.
  17. Луцкевіч А. За 25 гадоў (1903–1928). Успаміны аб працы першых беларускіх палітычных арганізацый: БРГ, БСГ. Мн., 1991.
  18. Метрыка Вялікага княства Літоўскага: (Копія канца XIV ст.). Мн., 2000..
  19. На крутым павароце. Ідэолага-палітычная барацьба на Беларусі ў 1919–1931 гг. Дакументы, матэрыялы, аналіз. Мн., 1999.
  20. Народное образование в БССР: Сб. док. и материалов: В 2 т. Мн., 1979–1980.
  21. «Нацистское золото» из Беларуси: Док. и материалы. Мн., 1998.
  22. Платонаў Р. П. Беларусь у міжваенны перыяд. Старонкі палітычнай гісторыі ў святле архіўных крыніц. Мн., 2001.
  23. Платонов Р. П. Белоруссия, 1941-й: известный и неизвестный. По доку¬ментам Национального архива Республики Беларусь. Мн., 2000.
  24. Польско-советская война 1919–1920: (Ранее не опубликованные докумен¬ты и материалы). М., 1994. Ч. 1–2.
  25. Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861–1862 гг.: Сб. док. М, 1964.
  26. Русско-белорусские связи: Сб. док. (1570–1667). Мн., 1963.
  27. Русско-белорусские связи во второй половине XVII в. (1667–1686): Сб. док. Мн., 1972.
  28. Слова пра паход Ігаравы. Мн., 1985.
  29. Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакументах і ўспамінах. Мн., 2001.
  30. Социально-политическая борьба народных масс Белоруссии: Сб. док. и ма¬териалов. Мн., 1988.
  31. Статут ВКЛ. Тэкст. Даведнік. Каментарыі. Мн., 1989.

 

Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі

 

  1. Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Пособие для студентов. Гродно, 2006.
  2. Гісторыя Беларусі: з 1795 г. да вясны 1917 г.: Вучэбны дапаможнік (I. I. Коўкель, I. П. Крэнь, Л. У. Бярэйшык і інш.; Рэд. кал.: I. П. Крэнь, I. I. Коўкель. Мн.: «Аверсэв», 2001.
  3. Гісторыя Беларусі: новае ў даследаванні і выкладанні. Мн., 1999.
  4. 3 гісторыі палітычных партый: Вучэб. дапам. Мн., 1993.
  5. История Беларуси: Учеб.-информ. пособие / Под ред. А. Г. Кохановского, О.А. Яновского. Мн., 2001.
  6. История Беларуси: Учеб. пособие: В 2 ч. Ч. 2. / Я. И. Трещенок, А. А. Воробьев, Н. М. Пурышева и др. Могилев, 2005.
  7. История политических партий России и Беларуси (конец XIX — первая четверть XX вв.). Мн., 2001.
  8. Матэрыялы па гісторыі Беларусі. Мн., 2000.
  9. Очерки истории, науки и культуры Беларуси. IX – XX вв. Мн., 1996.
  10. Парашкоў С.А. Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 2003.
  11. Цяплова В. А., Каханоўскі А. Г., Грыбко I. Л. Гісторыя Беларусі XIX ст. Мн., 2004.
  12. Шыбека З. В. Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый. Вільня, 2009.
  13. Шыбека З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795 – 2002). Мн., 2003.

 

 

С критериями оценки уровня подготовки абитуриентов на вступительном испытании по специальности «Отечественная история» можно ознакомиться здесь.